Зваротак. Неразвітыя і развітыя звароткі, іх выдзяленне ў вусным і пісьмовым маўленні
Меню

Ведаць:

  • што такое зваротак

Умець:

  • інтанаваць сказы са звароткамі
  • ставіць знакі прыпынку ў сказах са звароткамі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Узнавіце прапушчанае слова. Слова ці спалучэнне слоў, якія абазначаюць таго, да каго звяртаюцца з мовай, – гэта .

Правільны адказ: зваротак

2.Адзначце правільныя сцверджанні:

Звароткі часцей за ўсё выражаюцца назоўнікамі ў форме назоўнага склону, а таксама прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі ў тым жа склоне, калі яны ўжываюцца ў ролі назоўнікаў.
Зваротак можа быць неразвіты і развіты.
У сказе зваротак з’яўляецца дзейнікам.
Звароткі могуць знаходзіцца ў пачатку, у сярэдзіне або ў канцы сказа.
Калі зваротак стаіць у сярэдзіне сказа, пасля яго ставіцца коска.

3.Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы з’яўляюцца звароткамі:

Я, Радзіма, шчыра веру, што ў цябе шчаслівы лёс.
Закукуй, зязюля, на ўвесь гай, каб зямля вясну сваю адчула.
Па сцежках роднай Беларусі з табой я, ночка, паплыву.
Не шуміце, клёны маладыя, у цяністым парку над ракой.
Магутнае слова, ты, роднае слова!

4.Адзначце сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку:

Жыві і красуй ты, наша любая краіна!
Эх, салдацікі родныя нашы, многа можна пра вас расказаць.
Наш сінявокі, край, у шчасці расцвітай!
Плыві наша песня, далёка, па ўсіх акіянах плыві.
Гуслям, княжа, не пішуць законаў.

5.Адзначце сказы з развітымі звароткамі:

Як прыгожа ў лясах тваіх зялёных, любае Палессе!
Бярозка, ты краю майго ўкраса!
Будзіце, птушкі, рэкі і лясы, спявайце так, каб сэрца маё пела.
Слава вам, адважныя салдаты, што за шчасце наша аддалі жыццё!
Здароўя вам, людзі, любові і дабра!