Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы, устаўныя канструкцыі; знакі прыпынку
Меню

Ведаць:

  • асаблівасці пабочных і ўстаўных канструкцый

Умець:

  • правільна выдзяляць пабочныя і ўстаўныя канструкцыі ў вусным і пісьмовым маўленні

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя сцверджанні:

Пабочнымі называюцца словы, словазлучэнні і сказы, пры дапамозе якіх моўца выражае дадатковае паведамленне.
Пабочнымі называюцца словы, словазлучэнні і сказы, пры дапамозе якіх моўца выражае свае адносіны да таго, пра што ён паведамляе.
Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы ў вусным маўленні выдзяляюцца невялікімі інтанацыйнымі паўзамі, паніжаным тонам і больш хуткім тэмпам вымаўлення, а на пісьме – коскамі.
Пабочныя словы могуць з’яўляцца любым членам сказа.
Устаўныя канструкцыя, як і пабочныя, на пісьме выдзяляюцца коскамі.

2.Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочныя словы, словазлучэнні і сказы (знакі прыпынку не пастаўлены):

Хутар асабліва добра быў відаць з пагорка.
Пачуццё справядлівасці і ўласнага гонару мабыць разам з жыццём нам прырода дае.
Шчырасць безумоўна не можа не падабацца ў чалавеку.
Проста здаецца на вачах вырас новы мікрараён.
На кучаравых хвоях здалёк відаць мінулагоднія шышкі.

3.Суаднясіце значэнні пабочных канструкцый са сказамі:
-Сапраўды, у лесе было вельмі хораша!
-Здаецца, увесь поплаў звініць, спявае.
-Па-першае, трэба праверыць словы гэтай жанчыны, па-другое, трэба параіцца з камандзірам.
-На шчасце, бераг возера выдаўся сухім і вельмі ўтульным.
-Клімат на Беларусі, як кажуць, памяркоўны.
Меншая ступень упэўненасці-
Большая ступень упэўненасці-
Парадак думак і іх сувязь-
Крыніца паведамлення-
Розныя пачуцці-

4.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

Спякотнае лета _ можа быць _ шчодрым на навальніцы.
Шчасце _ мабыць _ прыходзіць нечакана.
Неўгамонныя птахі _ здавалася _ варушылі голле дрэва не толькі крыламі, але і сваімі галасамі.
Ад моцнага шуму _ нават _ бабры схаваліся ў ваду.
Баравіковая пара _ вядома _ вельмі кароткая.

5.Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

Капітан, аднак, не спыняўся, вёў роту на нямецкія пазіцыі.
Поезд пачынае прыцішаць ход і, нарэшце, спыняецца.
На дварэ і, праўда, было ўжо холадна.
Байцы з дня на дзень чакалі наступлення, аднак, загаду наступаць не было.
Вы, напэўна, ведаеце, што ў даўніну людзі пісалі гусіным пяром.

6.Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знакі прыпынку.

Касьба – нялёгкая і відаць, самая мужчынская справа.
Многім вядома, што лясы Беларусі славяцца багаццем грыбоў і ягад.
Кроплі дажджавыя, здаецца, пахнуць хлебам.
Па тых, хто з вайны не прыйшоў, плачуць таполі, бярозы і нават маленькі дубок.
Недарэмна вядома, Мінскім морам з павагай возера завуць.

7.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

На свеце _ мусіць _ нічога няма мацнейшага за прывычку.
Я назіраў за турлачкамі _ так у нас называюць дзікіх галубоў _ і ціхенька сам сабе смяяўся.
Гэты цяжар не стамляў маці, а _ здаецца _ прыбаўляў ёй сілы.
Птушкі – верныя сябры і _ нават _ памочнікі чалавека.
Увесь час налятаў вецер, сыпаў снегам у твар і _ здавалася _ намагаўся насыпаць яго за каўнер.

8.Устаўце прапушчанае слова. У вусным і пісьмовым маўленні часта ў асноўны сказ устаўляюцца дадатковыя паведамленні, заўвагі, тлумачэнні, якія называюцца канструкцыямі.

Правільны адказ: ўстаўнымі

9.Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам канструкцыі з’яўляюцца ўстаўнымі (знакі прыпынку не пастаўлены):

Слёзы адкуль яны ўзяліся? нястрымна лінулі з вачэй.
Золата і серабро вядома ўваходзяць у састаў многіх лекавых прэпаратаў і касметычных сродкаў.
Пётр Міхайлавіч так звалі майго новага знаёмага на працягу многіх гадоў быў выкладчыкам прыродазнаўства.
Жураўля я не злавіў на жаль у небе, а сініцу выпусціў з рукі.
Мелодыя купальскіх песень гэта чулася ў кожным яе адценні ішла з самой глыбіні вякоў.

10.Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць працяжнікамі ці дужкамі:

Міхал навошта ўжо таіцца? любіў-такі павесяліцца.
На нашу агульную думку ўсе мы ўчатырох былі добрымі хлопцамі.
Аднойчы вечарам было гэта ў самым канцы жніўня прыбег у Пятроўку ляснік.
Люба мы даўно з ёю не сустракаліся падрасла і папрыгажэла.
Усім вядома што адклад не ідзе на лад.