Паняцце пра адасабленне. Адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні
Меню

Ведаць:

  • што такое адасабленне

Уметь:

  • адасабляць дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні ў вусным і пісьмовым маўленні

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя сцверджанні:

Адасабленне – гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа, якія змяшчаюць дадатковыя паведамленні.
Адасобленымі могуць быць як галоўныя, так і даданыя члены сказа.
Адасобленыя дапасаваныя азначэнні выражаюцца адзіночнымі прыметнікамі, дзеепрыметнікамі ці прыслоўямі, а таксама прыметнікавымі і дзеепрыметнікавымі зваротамі.
Заўсёды выдзяляюцца коскамі адасобленыя азначэнні, калі яны стаяць пасля паяснёнага назоўніка.
Адасобленыя азначэнні часцей ужываюцца ў мастацкім і публіцыстычным стылях, радзей – у навуковым.

2.Адзначце сказы з адасобленымі членамі сказа:

Мароз бярэцца, націскае, па лесе лускае, гуляе і хусты тчэ на беражку.
Да горада вяла шаша, абсаджаная старымі разгалістымі асінамі.
Зноў па ўсёй краіне, радасць услаўляючы, песні салаўіныя льюцца не сціхаючы.
Палеткі, абмытыя вясеннім дажджом, ласкава ўсміхаліся яснаму сонцу.
На першы погляд, задача здавалася невырашальнай.

3.Адзначце сказы з адасобленымі азначэннямі:

Вузкая алея, усыпаная апалым лісцем, нагадала мне жоўтую дывановую дарожку.
Акрамя цукру, дзеці прынеслі для вавёрак знарок засушаныя пернікі.
Жадаючы як мага хутчэй пабудаваць лазню, мы з татам кожны дзень працавалі не пакладаючы рук.
Нягледзячы на засушлівае лета, ягад у нашым лесе было шмат.
Выглянуў з-за хмар і павіс у начным небе тоненькі маладзічок, спакойны, бесклапотны.

4.Адзначце сказы, у якіх ёсць адасобленыя азначэнні (знакі прыпынку не пастаўлены):

Промнямі ахрышчаная росамі абмытая ветрам зачасаная зелянее рунь.
Зямлю ахінала летняя ноч млявая душная ціхая.
Касіць адбітай дзедам касой было адно задавальненне.
Дзеці ўбачыўшы ветэранаў сыпанулі насустрач ім.
Палі засеяныя шчырай рукой зелянелі маладымі ўсходамі.

5.Адзначце сказы, у якіх неабходна выдзеліць коскамі адасобленыя азначэнні:

Стомленыя да знямогі альпіністы не маглі працягваць сваё ўзыходжанне.
Апускаецца над горадам прыбраная ў зоры ноч.
Над палямі вымытымі вадой засінела чыстае неба.
Пачаліся восеньскія дажджы частыя і дакучлівыя.
Поўныя змроку лясы стаялі нерухома.

6.Вызначце, якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае спалучэнне. Адказ запішыце адным словам. Бярэзнік беластволы пад зарой звініць, умыты чыстаю расой. У сказе выдзеленае спалучэнне з’яўляецца адасобленым .

Правільны адказ: азначэннем

7.Адзначце сказы, у якіх дапасаваныя адасобленыя азначэнні выражаны дзеепрыметнікавымі зваротамі:

Поўны хвалявання і асаблівай ахвоты на самыя чыстыя і шчырыя словы, я ў думках высноўваю пісьмо да цябе.
Мне штосьці падабалася ў яе твары, адкрытым і вясёлым.
Бярозкі, ледзь кранутыя пазалотай восені, нібы дапамагалі сонцу прагнаць з лесу змрок.
На дол, яшчэ па-вераснёўску цёплы, хай сцеле восень туманаў сувой.
Ліпа, счарнелая ад агню, каторы год стаяла пасярод апусцелай вуліцы.

8.Адзначце сказы, у якіх прапушчана адна коска:

Прыніжэнне для яго гордага і адзінокага, было самай страшнай караю.
Галіны дрэў пакрытыя тоўстым пластом снегу гнуліся да самай зямлі.
Выгібы хваль, разварушаных лодкай пабліскваюць, адсвечваюць на пясчаным дне.
Па другі бок узгорка стаіць змешаны лес густы, пануры.
Прагрэтае сонцам паветра, здаецца, калыхалася ад нязвыклага грукату.

9.Адзначце сказы з правільным пунктуацыйным афармленнем:

Спрадвеку шануе мой народ хлеб, здабыты ў працы плённай.
Акаймаваны кругам месяц, з-за кудзелістых аблокаў пазіраў.
У нас сваіх хапае слоў, крамяных, росных, васільковых.
Сам маўклівы і пануры, Сямён не любіў вясёлых і гаваркіх людзей.
У вушанцы з зайцавай скуры, у кажушку ён падобны не то да лесніка, не то да фурмана.

10.Адзначце сказы, у якіх коскамі выдзелены адасобленыя недапасаваныя азначэнні:

Сярэдняга росту, ён усім сваім выглядам сведчыў аб дэмакратычнасці свайго паходжання.
Сакавітыя, яны самі прасіліся ў рот.
Атуленае садамі і прысадамі, мястэчка ўяўляецца зялёным востравам сярод залацістага збожжавага разліву.
Данік, з густымі і доўгімі валасамі, з падвязанаю рукою, баязліва паглядаў са свайго двара на агарод дзядзькі Язэпа.
Дубовы ліст, у жылках і расе, мне нагадаў абрысы Беларусі.