Cказы з адасобленымі дапаўненнямі, знакі прыпынку
Меню

Ведаць:

  • паняцце адасобленае дапаўненне
  • правілы адасаблення дапаўненняў у вусным і пісьмовым маўленні

Умець:

  • адасабляць дапаўненні і ўдакладняльныя спалучэнні ў вусным і пісьмовым маўленні

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя сцверджанні:

Адасобленыя дапаўненні выражаюцца назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем.
Адасобленыя дапаўненні выражаюцца назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на.
Адасобленыя дапаўненні абазначаюць дадатковае дзеянне ў адносінах да другога (асноўнага) дзеяння.
Адасобленыя дапаўненні паказваюць на ўключэнне ў лік ці выключэнне прадмета ці з’явы з ліку іншых або на замяшчэнне яго.
Адасобленыя дапаўненні маюць сэнсавае адценне выдзяляльнасці, узмацняльнасці.

2.Адзначце сказы з адасобленым дапаўненнем:

Ласі любяць і густыя лясы, і забалочаныя ўчасткі, парослыя сасной і вербалозам.
Стаіўшыся, спіць вецер ля імшарнай крыніцы.
На нарадзе, акрамя творчых пытанняў, закраналіся пытанні арганізацыйныя.
Ніхто не бачыў і не чуў, калі вяртаюцца з выраю салаўі, росных світанняў куміры.
На стале ў нас, апрача хлеба, было ўсё: печанае сала, параная бульба, кіслыя гуркі.

3.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коскі:

Апрача шуму самавараў_ нічога не чуваць.
Усе птушкі _ і нават крыклівыя непаседлівыя вераб’і _ хаваліся ад навальніцы.
Лемяшэвічу прыемна было пагутарыць _ і нават паспрачацца _ з гаспадаром.
Лес быў _ пераважна хваёвы.
Паразітуе амяла часцей на лісцевых дрэвах, хоць можа быць на хвойных _ пераважна на сасне.

4.Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

Акрамя спектакля, студэнты падрыхтавалі паказваюць спецыяльную канцэртную праграму.
Кажуць, што жывёлы, асабліва сабакі, вельмі добра адчуваюць характар чалавека.
Я ведаў, што, нават на важныя рэчы, нельга зразаць маладыя дрэўцы.
Максім, асабліва акуратна, павесіў на цвік кужэльны ручнік.
Спёка. На вуліцы нікога, нават малых дзяцей, няма.

5.Адзначце сказы з удакладняльнымі спалучэннямі, якія трэба адасобіць:

Лес пераважна дубовы стаяў на ўзгорку.
У паход выбралася пераважна моладзь.
Вада ў Нёмане нават каля берага не ідзе, здаецца, а бяжыць.
Ад зямлі награваецца паветра,асабліва яго ніжнія слаі.
На сенажаці нават у сонечны дзень не відаць ні жабак, ні яшчарак.

6.Адзначце сказы з дапаўненнямі з прыназоўнікам замест, якія трэба адасобіць:

Піліп замест адказу толькі рукамі развёў.
Цётка Антону была замест маці.
Тхароў можна трымаць дома замест катоў.
Замест старога моста рыхтаваўся заступіць на службу новы.
На голых дрэвах замест лісця паклалі шэрань маразы.

7.Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і правіламі пастаноўкі (непастаноўкі) знакаў прыпынку (знакі прыпынку не пастаўлены).
-Адасабляецца ўдакладняльнае спалучэнне, якое надае сказу сэнсавае значэнне выдзяляльнасці.
-Адасабляецца ўдакладняльнае спалучэнне, якое надае сказу сэнсавае значэнне ўзмацняльнасці.
-Калі слова нават не мае ўдакладняльнага значэння, перад ім коска не ставіцца.
-Адасабляецца дапаўненне, якое мае ўдакладняльнае значэнне.
Бярозавыя лісты асабліва іх адвар дабратворна ўплываюць на нервовую сістэму.-
Апрача званіцы ўвагу хлопчыкаў яшчэ прыцягвала царкоўная бібліятэка.-
Аркадзь нават ступіў крок назад, каб я мог лепш яго разгледзець.-
Усе чацвёра не любілі ўспамінаць сваё мінулае нават дзяцінства.-

8.Колькі косак павінна быць у сказе?
Людзям навукі асабліва вынаходнікам ва ўсе часы даводзілася з неймавернымі цяжкасцямі прабіваць сабе дарогу.