Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага за год
Меню

Ведаць:

  • асноўныя звесткі па раздзелах курса (асаблівасці будовы словазлучэння, сказа як сінтаксічных адзінак)
  • правілы пунктуацыйнага афармлення простых сказаў

Умець:

  • адрозніваць віды сувязі ў словазлучэннях, тыпы сказаў, віды аднасастаўных сказаў
  • вызначаць асаблівасці будовы простых ускладненых сказаў
  • правільна пунктуацыйна афармляць простыя сказы

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільны від словазлучэння паводле марфалагічнага выражэння галоўнага слова:

зашклёныя дзверы – іменнае
вызначыць напрамак – дзеяслоўнае
нечакана для ўсіх – іменнае
каманда карабля – іменнае
сустракаць ад душы – прыслоўнае

2.Адзначце словазлучэнні, у якіх від сувязі паміж словамі – кіраванне:

гаварыць гучна
у цесным пакойчыку
дапамагчы сябру
клопат пра дзяцей
імкненне перамагчы

3.Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова – дзейнік:

Перажытае ў ваенныя гады і цяпер жыве са мною.
Над ракою быстрай не шумі, чарот.
Раптам пачуліся частыя грымотныя выбухі.
Наталлі прыемна было чуць ад Андрэя Пятровіча добрыя словы пра яе вёску.
Падарожнічаць – мой любімы занятак.

4.Адзначце сказы, у якіх ёсць састаўныя іменныя выказнікі:

Надвор’е цэлы тыдзень стаяла цёплае, лагоднае.
Рабіна ўся абсыпана гронкамі буйных ягад.
Лагчына густа зарасла ландышамі.
Маці пачала збіраць на стол.
Добрая кніга – найлепшы сродак выхавання.

5.Адзначце сказы, у якіх коска ставіцца на месцы кожнага пропуску:

Па палях і палянах_ па лугах і палях_ па рэчках і вёсках вандруе красавік у сонечнай світцы.
Малюнак для Напалеона Орды быў_ не толькі мастацтвам_ але і гістарычным дакументам.
Бываюць такія дні_ і вечары_ і ночы, калі не маўчаць, а гаварыць хочацца.
Ляскоў_ гаёў якіх-небудзь_ ці проста зарасніку каля нашай вёскі няма.
Ідзём і пазіраем то на дрэвы_ то на празрыстую ваду Свіцязі_ то на багатае разнатраўе вакол.

6.Адзначце правільныя сцверджанні адносна сказа

Усё засталося ззаду трывожныя зборы ў дарогу развітанне з сябрамі цёплы і сумны позірк дзеда і цвёрды поціск бацькавай шырокай рукі.

Абагульняльнае слова – займеннік усё.
У сказе аднародныя дзейнікі і азначэнні.
У сказе трэба паставіць двукроп’е і дзве коскі.
У сказе трэба паставіць працяжнік і дзве коскі.
У сказе трэба паставіць двукроп’е і тры коскі.

7.Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба ставіць коскі.

Узыдзі_ зорка срэбная_ над абшарамі нашых бароў.
Эх_ ты_ лета гарачае, бурнае! Ажыўляеш ты поле і луг.
Рана ты_ жоўтае лісце_ са звонам журботным злятаеш.
Ой_ каханне маё бясконцае_ не ўцякай ад мяне, пашкадуй.
О_ светлае сонца_ усім ты нясеш цяпло і красу.

8.Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць коскамі:

Пад месячным святлом касцёл здаецца лёгкім і дзівосным прывідам.
Здаецца наперадзе пасвятлела.
Марс Міша без яго ніколі не выходзіў у лес бег то збоку, то ззаду, то наперадзе, выбіраючы дарогу аднаму яму вядомай сабачай логікай.
Следства як відаць зацягвалася на доўгі час.
Гаварыць блытана сцвярджаў Галілей умее кожны, гаварыць ясна – адзінкі.

9.Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі і іх відамі.
-Абагульнена-асабовы сказ.
-Безасабовы сказ.
-Няпэўна-асабовы сказ.
-Пэўна-асабовы сказ.
-Назыўны сказ.
На поўначы Беларусі вырошчваюць лён.-
Адрэзанай лусты не прыклеіш.-
Ляці, маё слова, праз палі і лугі, прывітайся з краінай маёй дарагой.-
У маім сшытку было запісана шмат прыказак і прымавак.-
Крохкая цішыня.-

10.Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і відамі адасаблення (знакі прыпынку не расстаўлены).
-Адасобленая ўдакладняльная акалічнасць.
-Адасобленая акалічнасць.
-Адасобленае азначэнне.
-Адасобленае дапаўненне.
-Адасоблены прыдатак.
Застаўся ўгары адзін толькі яблык уцеха і апошняя надзея яблыні.-
Замкнутыя з двара на засаўку дзверы не адчыняліся. -
І на маўклівыя нізіны шалеючы бяжыць вада.-
З бакоў апрача садоў і кветніку вуліца абсаджана рабінамі.-
Там у той вёсцы ў дзедавай хаце я ўпершыню ўбачыў свет.-