Сказ як сінтасксічная адзінка, яго асноўная функцыя.Тыпы сказаў паводле мэты выказвання і інтанацыйнага афармлення (апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя; клічныя і няклічныя сказы). Простыя і складаныя сказы. Развітыя і неразвітыя сказы
Меню

Ведаць:

  • прыкметы сказа як сінтаксічнай адзінкі
  • тыпы сказаў паводле мэты выказвання і інтанацыйнага афармлення
  • тыпы сказаў паводле будовы

Умець:

  • вызначаць тыпы сказаў паводле мэты выказвання і інтанацыйнага афармлення
  • адрозніваць простыя і складаныя, развітыя і неразвітыя сказы

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя сцверджанні:

Па мэце выказвання сказы падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя.
Па інтанацыі сказы падзяляюцца на клічныя, пабуджальныя.
Сказ – гэта асноўная адзінка сінтаксісу, сродак фарміравання, выражэння і паведамлення думкі, перадачы эмоцый і волевыяўлення.
Паводле структуры (будовы) сказы падзяляюцца на простыя і складаныя.

2.Адзначце пытальныя сказы (знакі прыпынку ў канцы сказа не пастаўлены):

Як жа не любіць гэту цудоўную старонку
Ці ёсць сярод вас аматары музыкі
Дзе нам баліць, там і душа
Калі адбудзецца спектакль

3.Адзначце простыя сказы:

Шпак лічыцца карыснай птушкай.
Свяціла сонца, снег гарэў і пераліваўся залатым бляскам.
На дубе стаяў на адной назе задуменны бусел.
Дрозд спяваў на ўсе лады, кукавала штось зязюля.
Вершы паэта – гэта яго біяграфія.

4.Адзначце правільныя характарыстыкі адносна наступнага сказа:
Я сардэчна дзякую вам за дапамогу.

просты
пабуджальны
апавядальны
развіты
няклічны

5.Адзначце развітыя сказы:

Сонца не паказвалася.
Вее цёплы вецер.
Цэлы дзень ідзе дождж.
Конь запрэжаны.
Неба пачало агортвацца лёгкай асенняй цемрай.

6.Адзначце пабуджальныя сказы:

Супраць фактаў нічога не скажаш.
Вось што, Сымон, давай летам паедзем у вёску да бабулі.
Прыйдзі пад вечар ты на поле і палюбуйся ім, саколе!
Родны край, у шчасці расцвітай!

7.Знайдзіце памылковае сцверджанне адносна наступнага сказа:
Давайце сёння плённа папрацуем на ўроку.

просты
развіты
апавядальны
пабуджальны
няклічны

8.Вызначце сказы, у якіх правільна падкрэслена граматычная аснова:

9.Адзначце сказы, у канцы якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку:

Колькі сонца над роднай зямлёю.
Ах, як прыгожа навокал?
Хто там жніўную песню пяе?
Час ад часу імжыць нудны дождж.
Ці ўсе лугі пакошаны.