Складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак, знакі прыпынку ў іх
Меню

Ведаць:

  • віды падпарадкавання даданых частак у складаназалежным сказе з некалькі даданымі

Умець:

  • вызначаць від падпарадкавання ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі часткамі
  • ставіць знакі прыпынку ў сказах з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак

Дадатковыя
матэрыялы

1.Вызначце, колькі даданых частак у складаназалежным сказе са змешаным падпарадкаваннем. Адказ запішыце лічбай:
Быў такі слаўны вечар, якія бываюць у пачатку жніўня, калі нават ноччу не адчуваеш яшчэ восеньскай стыні, калі на бярозах яшчэ рэдка-рэдка патрапіш на жоўты лісток.
Адказ:

Правільны адказ: 3

2.Адзначце нумары пропускаў, на месцы якіх неабходна паставіць коскі:
З захаду дзьмуў вільготны вецер (1) і прыносіў той (2) характэрны пах (3) па якім пазнаецца (4) што блізка вясна (5) якую ўсе так даўно чакалі.

1
2
3
4
5

3.Вызначце, колькі косак неабходна паставіць у складаназалежным сказе з некалькімі даданымі часткамі. Адказ запішыце лічбай:
Нават здаралася што калі канчалася паліва то яна мабілізоўвала персанал бальніцы ішла разам з усімі ў лес і на самацяжках прывозіла дровы.
Адказ:

Правільны адказ: 3

4.Адзначце схему, якая адпавядае сказу:
Час вам (вятры) расчысціць неба слязлівае, каб нашы кветкі ў цяпле ажывіліся, каб нам і ўначы зоркі сніліся.

5.Адзначце нумары пропускаў, на месцы якіх неабходна паставіць коскі:
Ён (Аляксей) (1) любіў лес (2) як можа любіць яго толькі чалавек (3) які (4) можна сказаць (5) вырас у лесе і адчувае сябе ў ім як дома.

1
2
3
4
5

6.Вызначце сказы з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак:

Валодзя так задумаўся, што нават не заўважыў, як з’явіўся перад ім камандзір.
Калі надышоў вечар, хлопцы стаялі каля таго самага дрэва, якое ім дало першы прытулак.
Але я бачыў, як бацька стамляўся і як яму было цяжка.
Хоць не было спякоты, але так і вабіла пад засень дрэў, каб пасядзець там хвіліну-другую.
Цяпер я шкадаваў, што не падаўся на бальшак, дзе мог спыніць машыну.

7.Адзначце складаназалежны сказ з сузалежным падпарадкаваннем даданых частак.

8.Вызначце неабходную колькасць косак у складаназалежных сказах (знакі прыпынку не пастаўлены).
-6
-3
-5
-2
-4
Толькі па дзвюх абгарэлых бярозках што калісьці стаялі перад хатай стары пазнаў месца дзе пражыў усё сваё доўгае жыццё.-
Рушылі ў дарогу ўжо тады калі сонца схавалася за лесам і над балотамі леглі тонкія змрокі якія з кожнай хвілінай усё гусцелі і гусцелі.-
Народная мудрасць гаворыць што чалавек які дзе-небудзь пасадзіў дрэўца ніколі не пакіне думкамі той мясціны дзе пасадзіў яго.-
Зямля стаіўшыся не дазваляла каб нехта парушаў цішыню слухала сябе і тое як падае першы снег як ціха ён кладзецца на зямлю.-
Не баіцца чорнагалоў ні замаразкаў якія зацягваюць з ночы хрупасткім шкельцам лёду лужыны і канавы ні снежных завірух што разгуляюцца і ў красавіку ні галалёдзіцы ад якой губляюць вецце нават дубы.-

9.На месцы пропуску запішыце слова, якое патрабуе сэнс выказвання:
Падпарадкаванне, пры якім некалькі даданых частак паясняюць галоўную частку, называецца .

Правільны адказ: сузалежным

10.На месцы пропуску запішыце слова, якое патрабуе сэнс выказвання:
Падпарадкаванне, пры якім першая даданая частка паясняе галоўную, другая даданая частка паясняе першую, трэцяя — другую і г. д., называецца .

Правільны адказ: паслядоўным