Ведаць:
Умець:
Дадатковыя матэрыялы
1.Складаны сказ з рознымі відамі сувязі мае:
2.Адзначце, якія віды сінтаксічнай сувязі спалучаюцца ў сказе:Юрка любіў паляжаць-памарыць на сонейку, паглядзець у ваду, дзе заўсёды вірыць таямнічае жыццё: заклапочана снуюць жукі-плывунцы, павольна ўзбіраюцца па чароцінах ракавінкі-слімакі, у пяску варушацца ручэйнікі.
3.Вызначце колькасць граматычных частак у сказе:Вясна прыйшла ў гэты год надзіва рана, люты не лютаваў, не шалеў завеямі, не бушаваў мяцеліцамі, радасць адчувалася ва ўсім: твары людзей быццам свяціліся знутры, паветра звінела, на дрэвах лопаліся пупышкі, і яшчэ кволыя лісцікі імкнуліся хутчэй вырвацца на волю, на сустрэчу з сонцам.
4.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак:
5.Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы пропускаў ў сказе:Не пасмеў сахаты пераплысці раку і на другі дзень _ бо зноў прыляталі самалёты _ а калі надумаў паспрабаваць шчасця на трэці _ стала позна _ крокаў за паўтараста ад берага з’явіліся акопы.
6.Адзначце нумары пропускаў, на месцы якіх неабходна паставіць коскі:Убачыўшы суседку, шпак узмахвае крылцамі, заўзята свішча і (1) калі тая прысядзе на галінку суседняга дрэва, стараецца з усіх сіл ёй спадабацца (2) то ён шмыгне ў шпакоўню і высуне з лятка галаву, то злятае на зямлю, схопіць якуюсьці саломінку ці пушынку і нясе ў домік (3) нібыта (4) каб паказаць (5) які ён працавіты.
7.Адзначце схему, якая адпавядае сказу:Чалавека нідзе не было чутно (гэта звер ведаў дакладна), а рысі ён не палохаўся: на такіх волатаў яна не адважвалася нападаць.
8.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі:
9.Устанавіце адпаведнасць сказа са схемай:-[], [], і [].-[]; [], (якая…), [].-[.., (каб…), ], [],[].-[],[], (якая…).Максім Багдановіч пражыў крыху больш як дваццаць пяць гадоў, ён выдаў толькі адну кніжку паэзіі, якая адначасова была і яго першым зборнікам.-АБВГСпяшалася жанчына не за ўсімі машынамі адразу, а толькі за адною, адтуль ёй ужо махалі рукамі, і машына, нібы зразумеўшы людзей, прыпынілася.-АБВГКаля сонца круціцца невялікая, але дастатковая для таго, каб не было горача, хмарка, вільготныя барханы дыхаюць прахалодаю, павявае ветрык.-АБВГНа вялікіх дарогах і на ледзь пратаптаных сцяжынках траечуць маленькія ветразі – белыя фартушкі школьніц; у гэты дзень весялее школа, якая пахне яшчэ летам, яна становіцца падобная на звонкі букет кветак.-АБВГ
10.Адзначце, які знак прыпынку ставіцца на месцы пропуску ў сказе:Калі канчаюцца завірухі і маразы, пачынае паціху набіраць сваю сілу вясна _ звіняць капяжы, растае снег, мільгаюць ручаіны.