Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага за год
Меню

Ведаць:

  • сінтаксічныя прыметы складанага сказа і яго віды
  • правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаных сказах, сказах з простай мовай
  • нормы літаратурнага вымаўлення
  • правілы правапісу у і ў, падоўжаных зычных, мяккага знака і апострафа

Умець:

  • вызначаць віды складаных сказаў
  • правільна ставіць знакі прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах
  • правільна ставіць знакі прыпынку ў сказах з простай мовай;
  • правільна вымаўляць словы паводле арфаэпічных нормаў
  • захоўваць арфаграфічныя нормы пры напісанні слоў з літарамі у і ў, падоўжанымі зычнымі, мяккім знакам і апострафам

Дадатковыя
матэрыялы

1.Знайдзіце няправільна напісанае слова, выправіце памылку, слова запішыце:
Аўдыторыя, шоу, ва Узбекістане, класна-урочны, акварыум, трыумф.
Адказ:

Правільны адказ: класна-ўрочны

2.Адзначце рады, у якіх усе словы напісаны правільна:

Жанна, бязмежжа, суддзя, Зарэчча, пассажыр
хтосьці, паштальён, носьбіт, студзеньскі, вішанька
касьба, танюсенькі, атэлье, семь, шэсцьдзясят
кар’ера, звяр’ё, прыслоў’е, сям’я, Дар’я
сузор’е, пад’ехаць, двух’ярусны, інтэрв’ю, Загор’е

3. Якія з сказаў складаныя?

Аднаго разу ўскапалі Алесь з мамай градку каля хаты, вяргіні пасадзілі.
Увечары, калі садзілася сонца за лес, ішлі на раку па ваду жанчыны.
З сосен празрыста точацца, сцякаюць гукі на сцежкі зор і птушак, мне на рукі.
Недзе ў глыбіні сэрца закіпалі слёзы, але Ліля Іванаўна не баялася іх.
Будзе дождж – будуць і грыбы.

4. Вызначце сродкі сувязі паміж прэдыкатыўнымі часткамі ў складаназлучаных сказах:
-Не свісталі кулі, і ў парваных правадах не шумеў вецер.
-То салавей зальецца ўдала, то шпак пасобіць ценарком.
-Я быў у гэтых мясцінах не адзін раз, але цяпер усе здалося мне новым і незнаёмым.
спалучальныя-
размеркавальныя-
супраціўныя-

5.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх няма парушэння пунктуацыйных нормаў:

Лета, калі яно пагодлівае не праходзіць, а пралятае.
Зразумела, што калі духоўны свет чалавека багаты, то багацейшай будзе і яго мова.
Ён забыўся, што ў суседнім пакоі спяць, і размаўляў на поўны голас.
Сапраўды памаладзелым выглядаў Сцяпан якога ўнук прымусіў састрыгчы бараду, таму што не хацеў бачыць дзеда старым.
Праз якую старонку пабяжыць жыццёвая сцежка, падказаць можа толькі сэрца.

6.Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:

Таня зразумела юнака _ ён хацеў прабіцца без чаргі і заняць месца на ўсю кампанію.
Дыхнуў ветрык _ загаманілі няспелыя каласы.
Сюды больш не прыляталі ні сарокі, ні вароны _ ім не было чым пажывіцца.
Апейка заўважыў _ за акном стала вельмі цёмна.
Дарога пачала раптам падымацца ўгару _ пагусцеў бярэзнік і схаваў з вачэй імшару.

7.Знайдзіце схему, якая адпавядае сказу (улічыце, што знакі прыпынку не пастаўлены):
Певень стаіць на адной назе чакай марозу.

[],[].

8.Адзначце знакі прыпынку, якія прапушчаны ў сказе:
Калядны лялечны тэатр, з якім прыходзілі некалі непасрэдна ў хату і які прыносіў задавальненне як дзецям, так і дарослым, называўся батлейкай, а выгляд ён меў дзіўны сцэнай для самаробных лялек служылі батлейкі – спецыяльна зробленыя пераносныя скрынкі, што нагадвалі хатку ў адзін ці некалькі паверхаў, і каб лялек батлеечнік мог вадзіць па шчылінах, якія прарэзваліся на кожным паверсе, іх мацавалі на драўляных або металічных кіёчках.

дужкі
працяжнік
кропка з коскай
коска
двукроп’е

9.Закончыце фармулёўку:
Чужое выказванне, перададзенае кім-небудзь, з захаваннем сінтаксічных асаблівасцей, – гэта мова.

Правільны адказ: простая

10.Знайдзіце сказы, якія адпавядаюць схеме: «П, – а. – П».

Хаця б чаго не здарылася з непакоем думаю я трэба збегаць да сястры мо вярнулася ўжо.
Далёка пойдзеш, хлопча, з такім розумам павольна прамовіў дзед і дадаў калі характар твой табе не перашкодзіць.
Сядайце, дзядзька! гукнуў я чалавека, адчыніўшы дзверцы машыны падвязём да Жытніцы.
Вось так мы жывём сціпла прамовіла Таццяна вы заходзьце, не стойце ў парозе.
Калі хочаце піць сказаў ляснік то з таго краю ёсць крынічка.