6.Адзначце, у якой паслядоўнасці неабходна размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст:
1. I пачуццё роднай зямлі, якое неяк губляецца, калі ты жывеш на ёй, асабліва абвастраецца, калі апынешся дзесьці далёка.
2. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў.
3. Тады ўспамінаецца кожны куток роднай зямлі, яе людзі, асабліва мілагучнай становіцца мова.
4. Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці.
5. З роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог, выпраўляючыся ў далёкія вандраванні.
8.Выберыце з прапанаваных варыянтаў той, які найбольш дакладна перадае тэму тэксту:
Калі вы спытаеце, хто разумее мяне лепш за ўсіх, то ў адказ пачуеце – музыка. У кожнага яна свая. Сваю перавагу я аддала рок-музыцы. Справа ў тым, што ў дзяцінстве я была вельмі сціплай дзяўчынкай, якую лёгка пакрыўдзіць. Але аднойчы я пачула гукі ў стылі рок і ўсвядоміла, што гэта тое, што зменіць маё жыццё. Гэта музыка змяніла мяне цалкам, зрабіўшы больш моцнай і ўпэўненай, навучыла быць сабой, не баяцца выказаць уласнае меркаванне. У мяне з’явіліся мэты, да якіх настойліва іду (Паводле Ю. Стрыга).