Стылі маўлення
Меню

Ведаць:

  • стылі маўлення, іх агульныя прыметы

Умець:

  • вызначаць стыль тэксту
  • вызначаць стылеўтваральную ролю моўных сродкаў (марфалагічных і сінтаксічных) у тэкстах

Дадатковыя
матэрыялы

1.Вызначце стыль тэксту:
«Расце ў лесе дуб, магутны, з парэпанай карой на моцных галінах-лапах. Карані яго перапляліся паміж сабой, выпілі безліч зялёных сокаў. І паспрабуй яго крануць з месца. Пярун страсяне яго за чуб, абсмаліць. Дуб усё роўна стаіць.»
(Паводле С. Лобач).
Адказ:

Правільны адказ: мастацкі

2.Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі па іх характэрнай стылёвай прыналежнасці:
-Публіцыстычны
-Гутарковы
-Мастацкі
-Афіцыйны
-Навуковы
Васіль Быкаў прыйшоў у літаратуру, каб увекавечыць подзвіг савецкага чалавека на вайне.
(М.Танк).-
Электронны слоўнік – аўтаматызаваная сістэма інтэлектуальнага прызначэння з сабранымі і пэўным чынам спарадкаванымі лінгвістычнымі данымі.
(З энцыклапедычнага слоўніка).-
Прашу дазволіць мне ўдзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару вучняў па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”.-
Я крочыў да школы, а шпак усё працягваў выспеўваць радасць і хвалу восеньскаму сонцу, якое шчодра дарыла апошняе цяпло.
(Л.Валасюк).-
Гэй, сынок! Ты куды так хутка шпацыруеш?
(Л.Валасюк).-

3.Адзначце радок, у якім пералічаны стылёвыя рысы, уласцівыя гутарковаму стылю:

4.Прачытыйце тэкст і адзначце, якія характарыстыкі яму адпавядаюць:
Кніга – гэта вечны, незгасальны агонь людскога сэрца і розуму. На працягу вякоў яна была адным з самых дакладных сродкаў перадачы інфармацыі і вопыту ад аднаго пакалення да другога. Яна сведка чалавечага прагрэсу.
І сёння, не зважаючы на новыя тэхнічныя сродкі фіксацыі і перадачы інфармацыі, кніга надзейна служыць і надалей будзе нязменна служыць чалавеку. Таму чытайце, любіце і шануйце кнігу!
(П. Глебка).

сфера выкарыстання — навуковыя тэксты
мэта выкарыстання — уздзейнічаць на свядомасць людзей, передаючы пэўную інфармацыю
жанр — даклад на навуковую тэму
асноўныя стылёвыя рысы — эмацыянальнасць, ацэначнасць, пабуджальнасць
моўныя асаблівасці — тэрміны, словы з прамым значэннем, абстрактная лексіка, адсутнасць клічных і пытальных сказаў, перавага складаных сказаў
стыль мастацкі

5.Адзначце радок, у якім пералічаны моўныя сродкі, характэрныя навуковаму стылю:

6. Запішыце не названы ў прыведзеным радзе стыль маўлення:
мастацкі, навуковы, афіцыйны, гутарковы, …
Адказ:

Правільны адказ: публіцыстычны

7.Выпішыце слова, якое ў прыведзеным радзе абазначае лішні жанр маўлення:
аповесць, навела, раман, аўтабіяграфія, казка.
Адказ:

Правільны адказ: аўтабіяграфія

8.Вызначце стыль тэксту:
На Беларусі заўсёды шанавалі друкаванае слова.
Беларускае кнігавыданне мае больш чым пяцісотгадовую гісторыю. Кожны беларус павінен ведаць, што ў тысяча пяцьсот сямнаццатым годзе ў Празе Францыск Скарына надрукаваў кнігу “Псалтыр”.
Традыцыі нашага першадрукара плённа прадоўжылі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, браты Мамонічы, Спірыдон Собаль і многія іншыя. Дзе б мы ні знаходзіліся, павінны ганарыцца гэтым, ганарыцца поўным мудрасці і стваральнай энергіі родным словам!
(Паводле А. Штура).
Адказ:

Правільны адказ: публіцыстычны

9.Адзначце моўныя сродкі, характэрныя для прыведзенага тэксту:
«Нічога, сынок, за так не даецца. Хто стукаецца ў дзверы – таму адчыняюць.
Але ж бывае і інакш! Чалавеку баліць – ён крычыць да пасінення, а яго не чуюць! Вось у чым штука…
Ты запомні. У жыцці, ведаеш…загадваць рызыкоўна. Жыццё, яно… эх, сынок!»
(Паводле У. Глушакова).

канцылярскія штампы
гутарковыя словы і выразы
выклічнік, часціцы
тэрміны, абстрактная лексіка
безасабовыя сказы, клічныя сказы, сказы са звароткам

10.Суаднясіце асноўныя прыметы, моўныя сродкі са стылем, для якога яны характэрны:
-Публіцыстычны
-Гутарковы
-Навуковы
-Афіцыйны
-Мастацкі
Эмацыянальнасць, жывое, непасрэднае маўленне;
выразы маўленчага этыкету, выклічнікі, звароткі, няпоўныя сказы-
Ацэначнасць, пабуджальнасць;
грамадска-палітычная лексіка, дзеясловы загаднага ладу, заклікі, звароты, пабуджальныя, клічныя сказы-
Стандартызаванасць, дакладнасць;
справавая тэрміналогія, дзеясловы неазначальнай формы са значэннем неабходнасці, апавядальныя сказы, аднасастаўныя безасабовыя сказы-
Лагічнасць, аб’ектыўнасць;
навуковая тэрміналогія, абстрактныя назоўнікі, простыя сказы ўскладненай будовы, складаныя сказы-
Вобразнасць, эмацыянальнасць;
ацэначныя формы назоўнікаў, прыметнікаў, вобразна-выяўленчыя сродкі, розныя па мэце выказвання сказы-