Паўтарэнне вывучанага ў V–VIII класах
Меню

Ведаць:

  • віды падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэннях
  • асаблівасці  будовы словазлучэнняў у беларускай мове

Умець:

  • вызначаць тыпы сказаў паводле будовы, мэты выказвання і інтанацыі
  • перабудоўваць двухсастаўныя сказы ў аднасастаўныя
  • ставіць знакі прыпынку ў сказах ускладненай будовы
  • рабіць сінтаксічны разбор простага сказа
  • удасканальваць уменне вызначаць межы сказаў у тэксце
  • выяўляць сродкі сувязі сказаў і лагічных частак

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя сцвярджэнні:

Кампаненты словазлучэння звязаны злучальнай сувяззю.
Не з’яўляюцца словазлучэннем спалучэнне дзейніка і выказніка, бо яно выражае закончаную думку.
У адпаведнасці з марфалагічным выражэннем галоўнага слова словазлучэнні падзяляюцца на іменныя, прыслоўныя і лічэбнікавыя.
Кіраванне – способ сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ва ўскосным склоне, якога патрабуе галоўнае.
Словазлучэнне - гэта сінтаксічная адзінка, якая складаецца з двух ці больш самастойных слоў, аб’яднаных граматычна і сэнсава.

2.Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:

будзем чакаць
высокае дрэва
самы прыгожы
бегчы праз лес
тым часам як

3.Адзначце словазлучэнні, у якіх няма памылак у кіраванні:

тры разы на тыдзень
марыць пра шчасце
загадчык магазінам
сумаваць па родных
бачыць уласнымі вачыма

4.Адзначце простыя сказы:

Узняўся вецер і пачаўся дождж.
Рослы і густаваты ля берага сасоннік трошкі вышэй драбнеў і рассыпаўся па схіле.
Чалавек ішоў далей і хоць не трывожна, але пільна ўслухоўваўся.
То мільганула палянка, то прыступіў аж да самай дарогі бор.
Звінелі песні жаваранкаў, але саміх птушак не было відаць.

5.Адзначце двухсастаўныя сказы:

Бераг у канаве круты.
Тут заўсёды табе людзі дапамогуць.
На сэрцы ўсё яшчэ трывожна.
Не засыналася, не спалася больш.
Чырвоным пажарам рабін гарыць асенні лес.

6.Якая характарыстыка з’яўляецца правільнай у адносінах да сказа
«Раніца цёплая, сонечная»:

7.Адзначце аднасастаўныя сказы:

На сэрцы ўсё яшчэ трывожна.
Не засыналася, не спалася больш.
Бераг у канаве круты.
Тут заўсёды табе дапамогуць.
Чырвоным пажарам рабін гарыць асенні лес.

8.Адзначце простыя няпоўныя сказы:

Над галавой сіняе неба.
На паляне дубок, на дубочку лісток.
У Аляксея радасна было на душы.
Вакол хаты прыгожая агароджа.

9.Адзначце простыя сказы:

Узняўся вецер і пачаўся дождж.
Рослы і густаваты ля берага сасоннік трошкі вышэй драбнеў і рассыпаўся па схіле.
Чалавек ішоў далей і хоць не трывожна, але пільна ўслухоўваўся.
То мільганула палянка, то прыступіў аж да самай дарогі бор.
Звінелі песні жаваранкаў, але саміх птушак не было відаць.

10.Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словазлучэннямі і іх сінтаксічнай роляй:
-Акалічнасць
-Выказнік
-Дзейнік
-Дапаўненне
-Азначэнне
Злыя языкі казалі, што ўсё было не так.-
Ні жывыя ні мёртвыя госці забіліся ў куток.-
Рыбацкі гонар не даваў дзеду права вяртацца з пустымі рукамі.-
На маім вяку давялося паглядзець усякае ўсячыны.-
У Петрака не паднялася рука – як сячы такое хараство прыроды?-