Складаны сказ: будова, значэнне, ужыванне
Меню

Ведаць:

  • сінтаксічныя прыметы складанага сказа
  • тыпы складаных сказаў
  • сродкі сувязі частак у складаных сказах

Умець:

  • вызначаць тыпы складаных сказаў, сродкі сувязі частак у іх
  • адрозніваць складаныя сказы ад простых

1.Адзначце правільнае сцвярджэнне.
Складаны сказ – гэта сказ, які складаецца:

2.Адзначце сродкі сувязі граматычных частак складанага сказа:

інтанацыя
паўтор слоў
злучнікі
злучальныя словы
прыназоўнікі

3.Адзначце правільныя сцвярджэнні.
Да злучнікавых адносяцца складаныя сказы, у якіх граматычныя часткі звязваюцца пры дапамозе:

злучнікаў або злучальных слоў
інтанацыі
выклічнікаў
сінонімаў
прыназоўнікаў

4.Адзначце складаныя сказы:

Кут мой родны, кут прыгожы, да цябе я зноў прыйшоў.
Дрэвы, вядома, растуць павольна, марудна.
Акно было адчынена, і ў пакой плыў цёплы летні вецер.
Была такая пара, калі не ўбачыш маўклівай птушкі.
Дзень быў лагодны, плыло павуцінне, жаўцеўся ўзлесак, і здалёку плылі, крычалі журавы.

5.Пры дапамозе якіх сінтаксічных сродкаў сувязі звязаны часткі ў складаназлучаным сказе?

падпарадкавальныя злучнікі
злучальныя злучнікі
злучальныя словы
інтанацыя
парадак слоў

6.Адзначце складаныя сказы з падпарадкавальнай сувяззю частак:

Віця разумеў, што гэта не толькі сяброўскае суцяшэнне.
Такой цішыні не было нідзе на свеце, такая цішыня была толькі дома…
Потым Пятрок пайшоў паіць карову, а Мірон застаўся з нявесткай.
У зязюлі мне пытацца сорам, колькі год яшчэ я пражыву…
Віка прачнулася, калі на дварэ ўжо развіднела.

7.Адзначце прыказкі, якія па структуры адпавядаюць бяззлучнікавым складаным сказам:

Стол не стол, калі не частуюць.
Не плюй у мора: вады ў ім не прыбудзе.
На тое шчупак, каб карась не драмаў.
Баба з возу – каню лягчэй.
Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

8.Адзначце складаны сказ, які адпавядае схеме: [ ], і [ ].

9.Суаднясіце сказы са схемамі:
-[ ], (дзе).
-[ ]: [ ], а [ ].
-[ ], (бо).
-[ ], а [ ].
-[ ], [ ].
Непрыкметна надыходзіў вечар, а Мікола брыў у гушчар лесу. -
Мір гэтаму дому, дзе шчасце мы бачылі ўсе…-
Вакол спакойна дрэмле поле, блішчыць у росах сенажаць.-
Алёнка здзівілася: ніхто не грабе ніводным вяслом, а паром плыве.-
Вада здавалася блакітнай, бо ў ёй адлюстроўвалася чыстае неба.-

10.Устаўце прапушчаны злучнік: што, калі, а, каб.
Вельмі ж марудна ідзе час, даводзіцца чакаць.

Правільны адказ: калі

11.Устаўце прапушчаны злучнік: што, калі, а, каб.
Мінула восень, за ёю прыйшла з марозамі зіма.

Правільны адказ: а

12.Устаўце прапушчаны злучнік: што, калі, а, каб.
Мароз такі, скоўвае дыханне.

Правільны адказ: што

13.Устаўце прапушчаны злучнік: што, калі, а, каб.
Мне трэба неадкладна сустрэцца з сябрамі, абмеркаваць з імі апошнія падзеі.

Правільны адказ: каб