Паняцце пра складаназалежны сказ. Складаназалежныя сказы з даданай азначальнай і дапаўняльнай часткамі (сродкі сувязі, знакі прыпынку)
Меню

Ведаць:

  • сінтаксічныя прыметы складаназалежнага сказа
  • сродкі сувязі частак у складаназалежным сказе 

Умець:

  • адрозніваць складаназалежныя сказы ад складаназлучаных
  • вызначаць галоўную і даданую часткі, сродкі сувязі частак
  • вызначаць від даданай часткі ў складаназалежным сказе
  • ставіць знакі прыпынку паміж часткамі складаназалежнага сказа

1.На месцы пропуску запішыце слова, якое патрабуе сэнс выказвання. Запішыце гэта слова ў той граматычнай форме, у якой яно пададзена ў сказе:
Сказ, у якім адна з граматычных частак сэнсава падпарадкоўваецца другой і звязваецца з ёй пры дапамозе злучніка ці злучальнага слова, называецца .

Правільны адказ: складаназалежным

2.На месцы пропуску запішыце слова, якое патрабуе сэнс выказвання:
Асноўнымі сродкамі сінтаксічнай сувязі паміж часткамі ў складаназалежным сказе з’яўляюцца злучальныя словы і злучнікі.

Правільны адказ: падпарадкавальныя

3.Назавіце від даданай часткі ў складаназалежным сказе:
Гэта было ўлюбёнае месца, куды часта хадзіў Лабановіч у вольныя хвіліны на пагулянку.
Адказ:

Правільны адказ: азначальная

4.Адзначце складаназалежныя сказы:

Цёплы вецер хвалямі плыў над полем, і жыта паслухмяна схілялася каласамі.
Лагодна шалясцяць лясныя дрэвы, ды дробны дожджык цярушыцца аднекуль зверху.
Хмары, якія дзень і ноч цягнуліся над раўнінамі і ярамі, паступова з’ядалі снягі.
Дзе вольхі ніцыя крысом хаваюць бераг стромы, жыве стары самотны сом, на ўсю раку вядомы.
З трывогай пазіралі на неба: ці не набліжаецца навальніца?

5.Адзначце складаназалежныя сказы з даданай азначальнай часткай:

Нам вельмі хацелася, каб Кузьма Чорны што-небудзь прачытаў.
Мы падышлі да доміка, што быў схаваны ў зеляніне маладых бярэзінак.
Ільняныя абрусы, якія нашы продкі кожны дзень засцілалі на стол, у Старажытным Рыме былі прадметам раскошы.
Чакаюць верасы і каласы, каб зноў азону і дажджу напіцца.
Міхал адчуў, як на хвіліну адпусціла душу трывога.

6.Назавіце від даданай часткі складаназалежнага сказа:
Мы падышлі да доміка, што быў схаваны ў зеляніне маладых бярэзінак.
Адказ:

Правільны адказ: азначальная

7.Вызначце месцазнаходжанне даданай часткі ў складаназалежным сказе (знакі прыпынку не пастаўлены):
Шутаў уважліва сачыў за тым як брыгада рыхтавалася да наступлення.

8.Адзначце складаназалежныя сказы з даданай дапаўняльнай часткай:

Думка здалася такой прывабнай, што ён цалкам захапіўся ёю.
Над ракою, што прабягае праз далёкае маленства і забытыя легенды, неяк зноў спыніўся я.
Сцяпан Фёдаравіч ведаў, што яго чакала наперадзе.
Туравец адзначыў, што гаварыў Дрозд ціха, глуха.
У галінах дрэў, што раслі ў чорных расколінах, звонка рассыпаўся чысты пошчак драздоў.