Складаназалежныя сказы з даданай акалічнаснай часткай (сродкі сувязі, знакі прыпынку)
Меню

Ведаць:

  • віды даданай акалічнаснай часткі
  • сродкі сувязі частак у складаназалежным сказе з даданай акалічнаснай часткай

Умець:

  • вызначаць від даданай акалічнаснай часткі
  • выяўляць сродкі сувязі частак у складаназалежным сказе з даданай акалічнаснай часткай
  • складаць схемы і ставіць знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з рознымі відамі даданай акалічнаснай часткі
  • перабудоўваць простыя сказы ў складаназалежныя

Дадатковыя
матэрыялы

1.На месцы пропуску запішыце слова, якое патрабуе сэнс выказвання:
Даданая акалічнасная частка, якая адказвае на пытанні дзе? куды? адкуль? і звязваецца з галоўнай часткай злучальнымі словам дзе, куды, адкуль, называецца даданай акалічнаснай .

Правільны адказ: месца

2.Вызначце від даданай акалічнаснай часткі складаназалежнага сказа:
Васіль стаяў так, што бачыў амаль усіх сваіх спадарожнікаў.

3.Адзначце складаназалежныя сказы з даданай акалічнаснай часткай меры і ступені:

Паўдня мы ганялі па лузе мяч, пакуль не стаміліся.
Яна павярнула галаву так, каб ніхто не мог пабачыць яе слёз.
Боль быў такі моцны, што Даніла сам пужацца пачаў.
Вада была настолькі чыстая, што ён добра бачыў кожны каменьчык.
Мы, як птахі ў свой дом, адусюль прыляцелі.

4.Адзначце нумары пропускаў, на месцы якіх неабходна паставіць коскі:
А цень з’явіўся (1) і цяпер усё гусцеў (2) і гусцеў (3) бо месяц (4) уздымаючыся над светам (5) ярчэў і наліваўся святлом.

1
2
3
4
5

5.Устанавіце адпаведнасць паміж складаназалежнымі сказамі і відамі іх даданых акалічнасных частак:
-акалічнасная часу
-акалічнасная прычыны
-акалічнасная месца
-акалічнасная ўмовы
Дзе летам кветак карагод, там пчолы звонка гудуць, збіраючы мёд.-
Другі месяц вясны мы завём красавіком, бо зямля ў гэты час па сапраўднаму красуе.-
Калі мая бабуля штосьці вышывала, я любіла сядзець побач і назіраць.-
Заўжды з людзьмі сустрэчы рады, калі ідуць да цябе з душой.-

6.Адзначце складаназалежныя сказы з даданай акалічнаснай часткай месца:

Птушкі ўжо не спявалі, бо наступіла восень.
Дзе прайшло маленства, там пачынаецца радзіма.
Наперадзе, куды яны ехалі, раптам нешта загрукатала і завухкала.
І калі б неба было літасцівым, уся б гэтая пекнасць яшчэ больш бы ўвабралася ў сілу.
Марына ніколі не пазнілася на работу, хоць і часта бывала ў розных зменах.

7.Назавіце від даданай акалічнаснай часткі складаназалежнага сказа:
Каровы не разбегліся, хоць іх ніхто і не пасвіў.
Адказ:

Правільны адказ: уступальная

8.Устанавіце адпаведнасць паміж складаназалежнымі сказамі і відамі даданых акалічнасных частак:
-мэты
-параўнальная
-меры і ступені
-спосабу дзеяння
-уступальная
І ўсё ішло так, як было спланавана.-
Піп так захапіўся навуковым даследаваннем, што нават забыўся пра сваё становішча.-
Мы прыбавілі кроху, хоць спяшацца не было куды.-
Яна скажа, як птушачка зашчабеча.-
Іван прыйшоў у Альбуць, каб разам са сваім вучнем схадзіць у грыбы.-

9.Запішыце від даданай акалічнаснай часткі складаназалежнага сказа:
Сябры ў горы пазнаюцца, як марак на моры.
Адказ:

Правільны адказ: параўнальная

10.Вызначце, колькі косак неабходна паставіць у складаназалежным сказе з даданай акалічнаснай прычыны. Адказ запішыце лічбай:
Сцяпан адгукнуўся амаль што на кожную просьбу бо сядзець склаўшы рукі было не ў яго характары.
Адказ:

Правільны адказ: 1