2.Вызначце складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі:
Бываюць такія ночы, хмарныя і злавесныя, калі здаецца, што вось-вось ліне дождж, які залье ўсю зямлю.
Ніколі не спыняецца работа ў памяшканнях друкарні, што прылягаюць да тых двух будынкаў, дзе размясціліся рэдакцыі і выдавецтвы.
На ўсім, што было ў пакоі, адчуваўся прыкметны адбітак клапатлівай і ўмелай рукі гаспадыні, зацікаўленай у добрым выніку.
Навокал было так ціха і бязлюдна, як бы тут ніхто не бываў не толькі гэтым летам, а ўвогуле ніколі.
Зямны паклон, пашана і падзяка ўсім, хто свежым хлебам корміць нас, хто кожны колас пестуе старанна, хто і арэ, і сее ў добры час.
5.Адзначце складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, у якіх няправільна пастаўлены знакі прыпынку:
Бацькі былі ўсцешаны тым, што дзеці сталі на свае ногі, што кожны знайшоў сваю дарогу ў жыцці.
Назаўтра Лабановіч прачнуўся пазней, бо заснуў толькі тады як пачало развідняцца.
Ты наводзіш там парадкі, каб усё было так, як было тады калі мама адгэтуль паехала.
Рушылі ў дарогу ўжо тады, калі сонца схавалася за лесам, калі над балотам ляглі тонкія змрокі, якія з кожнай хвілінай усё гусцелі і гусцелі.
У тым баку, куды яны ехалі сонца пакінула на даляглядзе тонкую палоску святла, якая ўсё больш налівалася бурачковай чырванню, быццам тоячы ў сабе нейкую пагрозлівасць, трывогу.
7.Устанавіце адпаведнасць паміж складаназалежнымі сказамі з некалькімі даданымі часткамі і колькасцю даданых частак у гэтых сказах (улічыце, што знакі прыпынку ў сказах не пастаўлены).
-тры даданыя часткі
-дзве даданыя часткі
-чатыры даданыя часткі
Люблю глядзець на танец буслянятак у вечаровым полымі зары калі садзіцца сонейка за хаты калі па садах не гойсаюць вятры.-
Прыемна пачуць што дзеці дапамагаюць дарослым што яны шмат чытаюць што многія вучацца выдатна.-
Праз некалькі хвілін яны ўжо ведалі што на іх ідуць белыя што аднаго яны забілі што ўсім пагражае небяспека што трэба будзе абараняцца.-