8.Суаднясіце паняцці з іх азначэннямі:
-адаптацыя
-навакольнае асяроддзе
-асяроддзе пражывання
-умовы існавання (жыцця)
-экалагічныя фактары
сукупнасць усіх умоў, у якіх існуе жыццё на планеце Зямля-
частка прыроды, якая акружае арганізм і з якой ён непасрэдна ўзаемадзейнічае на працягу свайго жыццёвага цыклу-
уласцівасці і кампаненты асяроддзя пражывання, якія выклікаюць у арганізма фарміраванне прыстасаванняў-
комплекс экалагічных фактараў, без якіх арганізм не можа існаваць у дадзеным асяроддзі-
прыкмета ці комплекс прыкмет, якія забяспечваюць выжыванне і размнажэнне арганізмаў у канкрэтным асяроддзі існавання-
9.Суаднясіце назву фактараў і іх характарыстыку:
-абіятычныя фактары
-біятычныя фактары
-антрапагенныя фактары
элементы нежывой прыроды, якія прама ці ўскосна ўплываюць на арганізм і выклікаюць у яго рэакцыю ў адказ-
элементы жывой прыроды, гэта значыць жывыя арганізмы, якія ўплываюць на дадзены арганізм і выклікаюць у яго адказ рэакцыі-
разнастайныя віды дзейнасці чалавека, якія ўплываюць як на сам арганізм, так і на яго месцапражыванне-