Тыпы размнажэння. Спосабы бясполага размнажэння
Меню

Ведаць:

  • тыпы размнажэння арганізмаў
  • формы бясполага размнажэння
  • асаблівасці вегетатыўнага размнажэння дзікарослых і культываваных раслін
  • падабенства і асноўныя адрозненні паміж палавым і бясполым размнажэннем

Умець:

  • параўноўваць палавое і бясполае размнажэнне арганізмаў
  • характарызаваць бясполае размнажэнне арганізмаў
  • прыводзіць прыклады бясполага размнажэння арганізмаў, у тым ліку вегетатыўнага размнажэння розных раслін (у прыродзе і ва ўмовах культуры)
  • выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні пры размнажэнні пакаёвых і сельскагаспадарчых раслін

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Напішыце, як называецца адна з асноўных уласцівасцей жывых арганізмаў, якая забяспечвае бесперапыннасць і пераемнасць жыцця ў перадачы спадчыннай інфармацыі ад бацькоў да патомства ў шэрагу пакаленняў, падтрымлівае працяглае існаванне віда.
Адказ:

Правільны адказ: размнажэнне

2.У саматычных клетках храмасомы парныя, з кожнай пары храмасом адна — бацькаўская, другая — мацярынская.

3.Бясполае размнажэнне прыводзіць да ўтварэння гамет.

4.Пры бясполым размнажэнні даччыныя асобіны не з’яўляюцца дакладнымі копіямі мацярынскага арганізма (за выключэннем патомства са спор у раслін).

5.Пры палавым размнажэнні новая асобіна, як правіла, утвараецца з зіготы.

6.Бактэрыі размнажаюцца пры дапамозе спор.

7.У бясполым размнажэнні могуць удзельнічаць:

8.Расліну бульбы размнажалі пры дапамозе клубняў. Колькі храмасом будзе знаходзіцца ў ядрах даччыных раслін, калі вядома, што храмасомны набор палавых клетак матчынай расліны складае 24 храмасомы:
Адказ:

Правільны адказ: 48

9.Кожнаму віду жывых арганізмаў выберыце спосаб бясполага размнажэння:
-спораўтварэнне
-фрагментацыя
-дзяленне клеткі папалам
-пачкаванне
-вегетатыўнае размнажэнне
інфузорыя-туфелька-
цюльпан-
дажджавы чарвяк-
хларэла-
каралавыя паліпы-