Паняцце палавога размнажэння і палавога працэсу. Асемяненне і апладненне ў жывёл. Спосабы палавога размнажэння ў жывёл
Меню

Ведаць:

  • сутнасць паняццяў «палавое размнажэнне» і «палавы працэс»
  • формы палавога працэсу
  • як працякаюць працэсы ўтварэння мужчынскіх і жаночых палавых клетак у млекакормячых, што ў іх агульнага і ў чым адрозненне
  • віды апладнення ў жывёл
  • асаблівасці партэнагенезу, як асобай формы палавога размнажэння

Умець:

  • характарызаваць палавое размнажэнне арганізмаў

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Як называецца форма палавога працэсу ў мнагаклетачных і аднаклетачных арганізмаў, пры якім маюцца дзве клеткі, якія адрозніваюцца па полу (гаметы), гэтыя клеткі зліваюцца і ўтвараюць зіготу, якая ўтрымлівае адно ядро з новым наборам спадчыннага матэрыялу.
Адказ:

Правільны адказ: капуляцыя або Капуляцыя

2.Запішыце спосаб палавога размнажэння, калі дарослая асобіна развіваецца з неаплодненай яйцаклеткі.
Адказ:

Правільны адказ: Партэнагенез або партэнагенез

3.Пры кан’югацыі ў інфузорыі туфелькі не адбываецца павелічэння ліку асобін, але забяспечваецца перакамбінацыя спадчыннага матэрыялу.

4.Пры кан’югацыі адбываецца кантакт аднаклетачных арганізмаў з утварэннем цытаплазматычных мосцікаў для переходу ядзер або ўсяго змесціва клеткі.

5.Недахопам знешняга апладнення з’яўляецца наяўнасць экалагічных небяспек, якія значна паніжаюць верагоднасць выжывання патомства.

6.Перавага ўнутранага апладнення заключаецца ў тым, што яно прыводзіць да ўтварэння шматлікага потомства.

7.Пры партэнагенезе арганізм развіваецца з адной саматычнай клеткі.

8.Партэнагенез часцей адбываецца ў беспазваночных жывёл, чым у пазваночных.

9.Выберыце выраз, які не характарызуе яйцаклетку:

10.З прапанаванага спісу выберыце арганізм, які з’яўляецца гермафрадытам:

11.Пастаўце перыяды ўтварэння сперматазоідаў у правільным парадку.
-росту
-размнажэння
-паспявання
-фарміравання
1-
2-
3-
4-

12.Устанавіце паслядоўнасць працэсаў, якія адбываюцца падчас асемянення і апладнення:
-збліжэнне мужчынскай і жаночай палавых клетак
-актывізацыя зіготы да драблення
-зліццё ядраў сперматазоіда і яйцаклеткі з утварэннем зіготы
-растварэнне сперматазоідам абалонак яйцаклеткі
-пранікненне ядра сперматазоіда ў яйцаклетку
1-
2-
3-
4-
5-

13.Колькі храмасом будзе мець спелая яйцаклетка шымпанзе, калі вядома, што ў мацярынскай клеткі-папярэдніцы яйцаклеткі было 48 храмасом.
Адказ:

Правільны адказ: 24

14.Які максімальны лік спелых сперматазоідаў можа ўтварыцца з 77 мацярынскіх клетак-папярэдніц.
Адказ:

Правільны адказ: 308