Від — біялагічная сістэма. Крытэрыі віду
Меню
Ведаць:
  • паняцце віду як формы існавання жыцця
  • крытэрыі віду
  • арэал віду
  • паняцце аб эндэміках і аб касмапалітах

Умець:

  • праводзіць параўнанне розных відаў арганізмаў
  • адрозніваць віды па марфалагічнаму крытэрыю

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Тэрыторыя, у межах якой сустракаецца дадзены від, называецца:

2.Усталюйце адпаведнасць паміж крытэрыем віда і яго азначэннем:
-Сукупнасць характэрных прымет знешняй будовы
-Сукупнасць характэрных фактараў асяроддзя, неабходных для існавання віду
-Адлюстроўвае характэрны хімічны склад арганізма і абмен рэчываў
-Вызначае здольнасць асобін дадзенага віду засяляць пэўную частку арэалу
-Сукупнасць характэрных асаблівасцей жыццядзейнасці
-Характарызуецца пэўным набором храмасом
Марфалагічны крытэрый-
Фізіялагічны крытэрый-
Генетычны крытэрый-
Экалагічны крытэрый-
Біяхімічны крытэрый-
Геаграфічны крытэрый-

3.Прачытайце тэкст і выберыце два сказы, у якіх дадзена апісанне экалагічнага крытэрыя.
Адказ запішыце ў выглядзе двух лічбаў у парадку ўзрастання.
Напрыклад, 56
(1) Кураслеп лясны расце на сухіх, адкрытых, добра прагрэтых схілах пагоркаў, яраў, узлесках хваёвых і бярозавых лясоў. (2) Ён аддае перавагу багатым карбанатамі глебам. (3) Кураслеп — шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам, прамастаячым сцяблом вышышёй 30–50 см і разеткаю прыкаранёвых лісцяў. (4) Кветкі ў яго крупныя (3–5 см у дыяметры), правільныя з простым калякветнікам. (5) Цвіце кураслеп ў маі — пачатку чэрвеня, пладаносіць у чэрвені-ліпені. (6) Насенне мае кароткі перыяд даспявання і прарастае ў верасні.
Адказ:

Правільны адказ: 12

4.Як называецца сукупнасць характэрных аднатыпных прыкмет, па якіх асобіны аднаго віду падобныя, а асобіны розных відаў адрозніваюцца паміж сабой.
Адказ:

Правільны адказ: Крытэрый або крытэрый

5.Лілея даурская і рададэндран востраканцовы адносіцца да відаў-касмапалітаў, так як сустракаецца толькі на Далёкім Усходзе.

6.Віды-эндэмікі, такія як яхідна і качканос, маюць вузкія тэрыторыі распаўсюджвання.