Біяцэноз і біятоп. Сувязі арганізмаў у біяцэнозах
Меню

Ведаць:

  • паняцці: біяцэноз, біятоп, сувязі трафічныя, тапічныя, фарычныя, фабрычныя
  • структуру біяцэнозу
  • тыпы сувязей арганізмаў у біяцэнозах
  • кампаненты біятопу

Умець:

  • прыводзіць прыклады трафічных, тапічных, фарычных, фабрычных сувязей арганізмаў у біяцэнозах
  • тлумачыць залежнасць устойлівасці біяцэнозу ад колькасці розных тыпаў сувязей арганізмаў 

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Сукупнасць мікраарганізмаў у складзе біяцэнозу — гэта мікробацэноз.

2.Парк з’яўляецца біяцэнозам, так як створаны чалавекам.

Правільны адказ: другасным

3.Суаднясіце тып сувязі паміж папуляцыямі ў біяцэнозах і сцвярджэнне, якое характарызуе дадзены тып сувязі:
-асобіны адной папуляцыі выкарыстоўваюць выдзяленні ці мёртвыя часткі цел асобін іншай папуляцыі ў якасці матэрыялу для будаўніцтва гнёздаў, нор, сховішчаў
-сувязі паміж папуляцыямі, калі асобіны адной папуляцыі выкарыстоўваюць асобін іншай папуляцыі ў якасці месцапражывання
-сувязі паміж папуляцыямі, у выніку якіх асобіны адной папуляцыі атрымліваюць ежу за кошт асобін іншай папуляцыі
-сувязі паміж папуляцыямі, калі асобіны адной папуляцыі ўдзельнічаюць у распаўсюджванні асобін іншай папуляцыі
Трафічныя-
Фарычныя-
Тапічныя-
Фабрычныя-

4.Суаднясіце тып сувязі паміж папуляцыямі ў біяцэнозах і прыклад, які адпавядае дадзенаму тыпу сувязі:
-будова гракам гнязда з галінак вярбы
-стварэнне елкай спрыяльных умоў для пасялення ценелюбівых раслін, напрыклад, кісліцы
-паяданне тлі божай кароўкай
-перанос насення ваўчкоў лісіцай
Тапічныя-
Фарычныя-
Фабрычныя-
Трафічныя-

5.Гідратоп — гэта састаўная частка:

6.Напішыце тэрмін, які абазначае сукупнасць раслін у складзе біяцэнозу.
Адказ:

Правільны адказ: Фітацэноз або фітацэноз

7.Напішыце лік, які атрымаецца ў выніку наступных матэматычных дзеянняў:
лік кампанентаў біяцэнозу — лік кампанентаў біятопу + лік тыпаў сувязей у біяцэнозе =
Адказ:

Правільны адказ: 5

8.Выберыце правільна складзеныя пары: экалагічнае паняцце — кампанент (фактар) асяроддзя, які адносіцца да дадзенага паняцця:

біятоп — мікробацэноз
біятоп — даўжыня светлавога дня
біятоп — глебава-грунтавыя ўмовы
біяцэноз — папуляцыя аўтатрофных арганізмаў
біяцэноз — эдафатоп

9.Чарвяк канвалюта знаходзіцца ў Міжземным моры. У яго целе, пад пластам празрыстых клетак жывуць аднаклетачныя водарасці, якія здольныя ўтвараць арганічныя рэчывы ў працэсе фотасінтэзу. У канвалюты адсутнічае кішэчнік. У час адліву чарвяк выпаўзае на пясок і прымае сонечную ванну. А ў час прыліву чарвяк ізноў зарываецца ў пясок. Выберыце правільныя сцвярджэнні, якія тлумачаць асаблівасці будовы і паводзінаў канвалюты:

канвалюта жыве ў халоднай вадзе і для жыццядзейнасці яму неабходна павышаць тэмпературу цела, праграваючыся на сонцы
канвалюта і аднаклетачныя водарасці звязаны тапічнымі і трафічнымі сувязямі
аднаклетачныя водарасці, жывучы ў целе канвалюты, забяспечваюць чарвяка арганічнымі рэчывамі, для ўтварэння якіх неабходна сонечнае святло
аднаклетачныя водарасці паразітуюць на целе канвалюты. Чарвяк пад сонечнымі промнямі пазбаўляецца ад паразітаў.

10.Эдафатоп + гідратоп + кліматоп = .

Правільны адказ: біятоп