Тыпы біятычных узаемаадносін арганізмаў у біяцэнозах
Меню

Ведаць:

  • паняцці:  канкурэнцыя, драпежніцтва, паразітызм, каменсалізм, мутуалізм
  • тыпы біятычных узаемаадносін у біяцэнозе
  • экалагічнае значэнне біятычных узаемаадносін арганізамаў у біяцэнозе
  • характарыстыку тыпаў біятычных узаемаадносін у біяцэнозе

Умець:

  • прыводзіць прыклады канкурэнцыі, драпежніцтва, паразітызму, каменсалізму, мутуалізму
  • тлумачыць значэнне біятычных узаемаадносін для захавання ўстойлівасці біяцэнозу 
  • па прыкладах узаемадзеяння паміж відамі пазнаваць тып біятычных узаемаадносін у біяцэнозе

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Напішыце тып біятычных узаемаадносін, пры якім арганізмы аднаго віду здабываюць карысць, не прыносячы ні шкоды, ні карысці арганізмам іншага віду.
Адказ:

Правільны адказ: каменсалізм або Каменсалізм

2.Напішыце тып біятычных узаемаадносін, характэрны для божай кароўкі і тлі.
Адказ:

Правільны адказ: драпежніцтва або Драпежніцтва

3.Выберыце прыклады біятычных узаемаадносін, якія ўзнікаюць паміж птушкай няясыць, што жыве ў дупле, і дрэвам:

паразітызм
кватаранства
мутуалізм
драпежніцтва
каменсалізм

4.Колькі прыкладаў паразітызму пералічана:
грыб і водарасць у лішайніку, пячоначны смактун і карова, павук і муха, ільвы і грыфы, павітуха і канюшына, рысь і заяц, бычы цэпень і чалавек.
Адказ:

Правільны адказ: 3

5.Біятычныя ўзаемаадносіны ясеня і лішайніка, які пражывае на яго ствале, з’яўляюцца прыкладам .

Правільны адказ: мутуалізму

6.Суаднясіце тыпы біятычных узаемаадносін і іх характарыстыкі:
-узаеманевыгадны тып узаемаадносін паміж арганізмамі розных відаў з падобнымі патрэбнасцямі
-узаемаадносіны арганізмаў, пры якіх прадстаўнікі аднаго віду забіваюць і з’ядаюць прадстаўнікоў другога
-тып біятычных узаемаадносін, пры якіх арганізм аднаго віду жыве за кошт пажыўных рэчываў або тканкаў арганізма другога
Канкурэнцыя-
Драпежніцтва -
Паразітызм-

7.Устанавіце адпаведнасць паміж арганізмамі і тыпам біятычных узаемаадносін, якія існуюць паміж імі:
-пацук шэры і пацук чорны
-насарог і валовыя птушкі
-пячоначны смактун і малы балацянік
-бяроза і падбярозавік
Паразітызм-
Канкурэнцыя-
Мутуалізм-
Каменсалізм -

8.На схеме прадстаўлены тыпы біятычных узаемаадносін (знак «+» абазначае карысныя для відаў узаемадзеянні, знак «–» — адмоўныя, знак «0» — нейтральныя).
Для кожнага тыпу ўзаемаадносін падбярыце адпаведны прыклад.


-клубеньчыкавыя бактэрыі і лубін
-маладыя бярозы і асіны ў густым падросце на высечцы, якая зарастае
-мучністарасяныя грыбы і чырвоныя парэчкі
-вялікія медузы і крабы, якія жывуць пад іх парасонамі
А-
Б-
В-
Г-

9.На схеме прадстаўлены тыпы біятычных узаемаадносін А — В (знак «+» абазначае карысныя для відаў узаемадзеянні, знак «–» — адмоўныя, знак «0» — нейтральныя). Для кожнага тыпу ўзаемаадносін падбярыце адпаведны прыклад.


-вірус табачнай мазаікі і табак
-рак пустэльнік і чэрві роду Nereis, якія жывуць на ракавіне і харчуюцца рэшткамі яго корму
-маслёнак і лістоўніца
А-
Б-
В-

10.Паразіты зніжаюць жыццяздольнасць арганізма гаспадара, што ў далейшым можа прывесці да гібелі гаспадара.