Экалагічныя піраміды. Правіла Ліндэмана
Меню

Ведаць:

  • паняцце экалагічнай піраміды
  • тыпы экалагічных пірамід   

Умець:

  • састаўляць экалагічныя піраміды і аналізаваць іх
  • выкарыстоўваць правіла Ліндэмана (закон 10 %) пры рашэнні экалагічных задач

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Выберыце працэсы, якія пастаянна ажыццяўляюцца ў прыроднай экасістэме праз трафічныя ўзроўні:

2.Выберыце арганізмы, якія ў экалагічнай пірамідзе складаюць трафічны ўзровень І:

3.Супастаўце тэрміны і іх характарыстыкі:
-складаная сетка ўзаемадзеяння харчовых ланцугоў (пашавых і дэтрытных), пры якім адзін і той жа арганізм адначасова з’яўляецца звяном у розных ланцугах
-паслядоўнае размяшчэнне арганізмаў, пры якім адбываецца аднанакіраваны паток рэчыва і энергіі ад аднаго арганізма да другога
-сукупнасць арганізмаў згуртавання, якія адносяцца да аднолькавага звяна ў ланцугу харчавання
-графічнае адлюстраванне паслядоўнасці трафічных узроўняў у ланцугу харчавання
ланцуг харчавання-
трафічная сетка-
трафічны ўзровень-
экалагічная піраміда-

4.Ланцугі харчавання не могуць быць вельмі доўгімі, таму што адбываецца страта рэчыва і назапашанай энергіі.

5.Згодна правілу экалагічнай піраміды лікаў агульная колькасць асобін, якія ўдзельнічаюць у ланцугах харчавання, з кожным звяном павялічваецца.

6. У адпаведнасці з правілам пры пераходзе ад аднаго трафічнага ўзроўню да другога перадаецца толькі 10% рэчыва і назапашанай у ім энергіі.

Правільны адказ: Ліндэмана

7.Для шэрагу пашавых ланцугоў харчавання можна пабудаваць тры тыпы экалагічных пірамід: лікаў, біямасы і .

Правільны адказ: энергіі

8.Супастаўце тэрміны і іх характарыстыкі:
-адлюстроўвае колькасць энергіі, якая змяшчаецца ў арганічным рэчыве кожнага трафічнага ўзроўню ланцуга харчавання
-адлюстроўвае колькасць арганічнага рэчыва, назапашанага на кожным трафічным узроўні харчовага ланцуга
-адлюстроўвае колькасць асобін у кожным звяне харчовага ланцуга
піраміда лікаў-
піраміда біямасы-
піраміда энергіі-

9.На колькі павялічыць масу цела шпак, калі конік павялічыў масу цела на 2 грамы?
Адказ:

Правільны адказ: 0,2

10.Якая максімальная колькасць паразітаў можа пракарміцца ў арганізме гаспадара, калі маса аднаго паразіта 15 г і ў 1 г яго цела назапашваецца 200 ккал энергіі, а гаспадаром з’яўляецца раслінаядная жывёла з сярэдняй масай 60 кг, у 1 кг цела якой утрымліваецца 2000 ккал энергіі?
Адказ:

Правільны адказ: 40