Біямаса і прадукцыйнасць экасістэм
Меню

Ведаць:

  • паняцці:  біямаса, біялагічная прадукцыйнасць, першасная прадукцыя, другасная прадукцыя, балансавая роўнасць
  • віды  прадукцыі экасістэм
  • размеркаванне прадукцыі ў пашавых ланцугах харчавання

Умець:

  • характарызаваць прадукцыйнасць экасістэм
  • рашаць экалагічныя задачы

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Выберыце паказчык, які характарызуе суадносіны біямасы і прадукцыі ў экасістэме сажалкі:

2.Выберыце заканамернасць, якая паказвае эфектыўнасць пераўтварэння паглынаемай раслінамі сонечнай энергіі ў энергію хімічных сувязей арганічных рэчываў:

3.Выберыце правільныя сцвярджэнні:

для наступнага трафічнага ўзроўню не можа быць даступнай энергія, якая захоўваецца ў біямасе арганізмаў
на наступны трафічны ўзровень не можа перадавацца энергія, якая затрачваецца на прырост і губляецца ў складзе экскрэментаў
першасная прадукцыя — гэта біямаса, створаная аўтатрофнымі арганізмамі з мінеральных рэчываў у працэсе фота- ці хемасінтэзу
колькасць біямасы, якая зноў адноўлена ў экасістэме за адзінку часу на дадзеным этапе яе існавання, называецца прадукцыяй экасістэмы

4.Укажыце паслядоўнасць прапанаваных экасістэм у парадку зніжэння біялагічнай прадукцыйнасці:
-стэп
-трапічны лес
-акіян
-пустыня
-лес у зоне ўмеранага клімату
1-
2-
3-
4-
5-

5.Устанавіце адпаведнасць паміж відам прадукцыі і працэсам, на які яна затрачана ў экасістэме:
-траты на дыханне
-прырост біямасы
-корм
-экскрэменты
прадукцыя, якая выкарыстоўваецца самімі арганізмамі на працэсы жыццядзейнасці -
прадукцыя, якая спажываецца кансументамі розных парадкаў -
неператраўленая частка корму -
прадукцыя, якая застаецца на трафічным узроўні ў выглядзе запасу -

6.Працэс узнаўлення біямасы раслін, жывёл і мікраарганізмаў, якія ўваходзяць у склад той ці іншай экасістэмы — гэта прадукцыйнасць.

Правільны адказ: біялагічная

7.Біямаса, створаная прадуцэнтамі з мінеральных рэчываў у працэсе фота- ці хемасінтэзу, называецца прадукцыя.

Правільны адказ: першасная

8.Кансументы першага парадку спажылі 12000 кДж энергіі ежы. Доля незасвоенай энергіі склала 10%, на прырост пайшло 35%. Вызначце, якая частка энергіі засвоенай ежы (у працэнтах) была затрачана на дыханне.
У адказ запішыце лік.
Адказ:

Правільны адказ: 61

9.Агульная колькасць біямасы ўсіх жывых арганізмаў, якая назапасілася ў дадзенай экасістэме за ўвесь папярэдні перыяд яе існавання, называецца біямасай экасістэмы

10.Балансавую роўнасць можна выразіць ураўненнем: К= П+Д+Э.