Работа ў тэрмадынаміцы. Рашэнне задач па тэме «Работа ў тэрмадынаміцы»
Меню

Ведаць:

  • сэнс паняцця работа ў тэрмадынаміцы

Умець:

  • вызначаць работу ў тэрмадынаміцы, прымяняць атрыманыя веды пры рашэнні задач

Дадатковыя
матэрыялы

1.Ідэальны газ, здзяйсняе работу, пашыраецца без цеплаабмену з навакольным асяроддзем. У гэтым выпадку яго ўнутраная энергія:

2.У якіх адзінках у СІ вымяраецца работа ў тэрмадынаміцы?

3.Як вылічыць работу, выкананую сілай ціску газу пры яго пашырэнні (сцісканні)?

4.Чым вызначаецца работа газу ў тэрмадынаміцы?

5.На графіку залежнасць ціску газу ад аб’ёму. Чаму роўна работа, якая выконваецца сілай ціску газу пры яго пашырэнні?

6.Пры ізабарным сцісканні аб’ём ідэальнага газу паменшыўся ад V1 = 0,4 м3 до V2 = 0,2 м3. Якую работу выконвае газ, калі гэты працэс адбываецца пад ціскам p = 3 ∙ 105 Па? Маса газу не змянілась.

7.Чаму роўна работа газу за цыкл 12341 (гл. мал.)?

8.Якую работу выканаў ідэальны газ колькасць якога ν = 2 моля, пры ізабарным награванні на ∆T = 20 К?

9.Знайсці работу, якую выконвае сіла ціску ідэальнага газу з пэўнай масай пры пераходзе са стану 1 у стан 3.

10.Ідэальны газ пэўнай масы, тэмпература якога Т1 = 300 К і ціск p = 0,60 МПа, займае аб’ём V1 = 0,20 м3. Знайсці работу, якую выконвае сіла ціску газу пры яго ізабарным награванні да тэмпературы Т2 = 380 К.