Рашэнне задач па тэме «Закон захавання электрычнага зараду. Закон Кулона»
Меню

Ведаць:

Умець:

  • рашаць якасныя, графічныя, разліковыя задачы на вызначэнне сіл электрастатычнага ўзаемадзеяння зарадаў, з выкарыстаннем закона захавання электрычнага зараду, закона Кулона

Дадатковыя
матэрыялы

1.Калі адлегласць паміж зарадамі 5 мм, то модуль сілы ўзаемадзеяння кропкавых зарадаў 3 мкКл і 6 мкКл у вакууме роўны:

2.Ад кроплі вады, зарад якой q1 = –5е (дзе е – элементарны зарад), аддзялілася кропелька з зарадам q2 = –2е. Зарад застаўшайся кроплі будзе роўны:

3.На нітцы падвешаны металічны шарык масай m = 4 г, маючы зарад q1 = 10 нКл. Да шарыка знізу паднеслі на адлегласці r = 2 см другі шарык з зарадам q2 = 20 нКл. Сіла нацяжэння ніці пры гэтым засталася роўнай:

4.Два аднолькавых маленькіх праводзячых шарыкі, зарады якіх q1 = 30 нКл і q2 = 10 нКл, знаходзяцца ў паветры (ε = 1). Шарыкі прывялі ў судакрананне, а затым развялі на адлегласць r = 10 см. Модуль сілы электрастатычнага ўзаемадзеяння паміж шарыкамі роўны:

5.Два зарады q1 = 20 нКл и q2 = 40нКл знаходзяцца на адлегласці 6см. Модуль і напрамак сілы, што дзейнічае на трэці зарад q3 = 10нКл, размешчаны на сярэдзіне адрэзка, што злучае два першых зарады, будзе роўны і накіраваны: