1.Вызначце сілу, якая дзейнічае на праваднік даўжынёй 15 см у магнітным полі, модуль індукцыі якога 0,4 Тл. Сіла току ў правадніку 8 А. Вугал паміж напрамкам току ў правадніку і вектарам магнітнай індукцыі роўны: а) 90°; б) 30°; в) 0°.
5.У аднародным магнітным полі з індукцыяй 2,0 Тл рухаецца электрон са скорасцю 1 · 107 м/с, накіраванай перпендыкулярна лініям магнітнай індукцыі. а) Чаму роўны модуль сілы F, якая дзейнічае на электрон з боку магнітнага поля? б) З якім па модулю паскарэннем будзе рухацца электрон у магнітным полі? в) Ці будзе змяняцца модуль скорасці электрона?