Магнітны паток. З’ява электрамагнітнай індукцыі. Правіла Ленца. Закон электрамагнітнай індукцыі
Меню

Ведаць:

  • азначэнне магнітнага патоку, формулу для разліку і адзінку вымярэння
  • у чым заключаюцца доследы Фарадэя і з’ява электрамагнітнай індукцыі
  • правіла Ленца для вызначэння напрамку індукцыйнага току
  • фармулёўку і формулу закону электрамагнітнай індукцыі

Умець:

  • знаходзіць прычыну змен магнітнага патоку праз паверхню, абмежаваную контурам
  • растлумачваць з’яўленне індукцыйнага току ў доследах Фарадэя і аналагічных прыкладах
  • прымяняць алгарытм вызначэння напрамку індукцыйнага току
  • рашаць разліковыя задачы 2-3 узроўняў з выкарыстаннем закону электрамагнітнай індукцыі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Хто адкрыў з’яву электрамагнітнай індукцыі?

2.Шпуля з меднага проваду падключана к гальванометру. У якім з доследаў гальванометр выявіць узнікненне індукцыйнага току ў шпулі?
1) У шпулю ўстаўляецца пастаянны магніт.
2) Са шпулі вынімаецца пастаянны магніт.
3) Пастаянны магніт верціцца вакол сваёй падоўжнай восі ўнутры шпулі.

3.Дослед па дэманстрацыі правіла Ленца праводзіцца з суцэльным кольцам, а не з разрэзаным, таму што…

4.Магнітны паток унутры контура, плошча папярэчнага сячэння якога 60 см2, роўны 0,3 мВб. Вызначце індукцыю поля ўнутры контура. Поле лічыць аднародным, сілавыя лініі магнітнай індукцыі перпендыкулярныя плоскасці контура.

5.Магнітны паток, які пранізвае замкнуты контур, змяняецца ад 2 мВб да 5 мВб за 2 с. Супраціўленне контура 0,3 Ом. Вызначце ўзнікшую ў контуры ЭРС індукцыі і сілу току.

6.На малюнку паказаны графік залежнасці ад часу магнітнага патоку праз замкнуты контур. У які прамежак часу модуль ЭРС індукцыі найбольшы?