Рашэнне задач па тэме «Асноўныя палажэнні МКТ. Маса і памеры малекул. Колькасць рэчыва. Асноўнае ўраўненне МКТ ідэальнага газу»
Меню

Ведаць:

  • сэнс фізічных паняццяў: адносная атамная і малекулярная маса, малярная маса, колькасць рэчыва, ціск газу, сярэдняя кінетычная энергія паступальнага руху малекул газу, сярэдняя квадратычная скорасць
  • агульны алгарытм рашэння задач з выкарыстаннем асноўнага ўраўнення малекулярна-кінетычнай тэорыі ідэальнага газу

Умець:

  • рашаць разліковыя задачы на вызначэнне масы і памераў малекул, колькасці рэчыва, канцэнтрацыі малекул, сярэдняй квадратычнай скорасці і сярэдняй кінетычнай энергіі паступальнага руху малекул

Дадатковыя
матэрыялы

1.У выніку награвання ціск газу павялічыўся ў 4 разы, прычым канцэнтрацыя малекул не змянілася. Як змянілася пры гэтым сярэдняя квадратычная скорасць цеплавога руху малекул газа?

2.У балоне знаходзіцца 0,2 моль газу. Колькі прыкладна малекул газу знаходзіцца ў балоне?

3.Як зменіцца ціск ідэальнага газу, калі пры нязменнай канцэнтрацыі сярэдняя квадратычная скорасць малекул павялічыцца ў 3 разы?

4.Газ утрымліваецца пад ціскам 20 кПа. Канцэнтрацыя малекул гэтага газу пры дадзеным ціску складае 3 · 1025 м–3. Якая сярэдняя кінетычная энергія малекул гэтага газу?

5.Пад якім ціскам знаходзіцца газ у сасудзе, калі сярэдняя квадратычная скорасць яго малекул роўна 103 м/с, канцэнтрацыя малекул 3 · 1025 м–3, а маса кожнай малекулы роўна 5 · 10–26 кг?