З’ява самаіндукцыі. Індуктыўнасць. Энергія магнітнага поля шпулі з токам
Меню

Ведаць:

  • у чым заключаецца з’ява самаіндукцыі
  • што такое індуктыўнасць, адзінкі вымярэння, ад чаго залежыць
  • формулу для вызначэння энергіі магнітнага поля

Умець:

  • прымяняць пры рашэнні задач закон электрамагнітнай індукцыі для з’явы самаіндукцыі
  • тлумачыць, як праяўляецца самаіндукцыя ў рабоце электрычных ланцугоў

Дадатковыя
матэрыялы

1.Вызначце магнітны поток, які ўзнікае ў шпулі з індуктыўнасцю 20 мГн пры сіле току 10 А.

2.Якая індуктыўнасць саленоіда, калі пры сіле току 5 А праз яго праходзіць магнітны паток у 50 мВб?

3.Якая ЭРС самаіндукцыі распачынаецца ў абмотцы электрамагніта з індуктыўнасцю 0,4 Гн пры раўнамернай змене сілы току ў ёй на 5 А за 0,02 с?

4.Вызначце індуктыўнасць правадніка, у якім раўнамернае змяненне сілы току на 2 А за прамежак часу 0,25 с узбуджае ЭРС самаіндукцыі 20 мВ.

5.У шпулі з індуктыўнасцю 0,6 Гн сіла току роўная 20 А. Якая энергія магнітнага поля гэтай шпулі? Як зменіцца энергія поля, калі сіла току паменшыцца ўдвая?

6.Якой павінна быць сіла току ў абмотцы дроселя з індуктыўнасцю 0,5 Гн, каб энергія поля аказалася роўнай 1 Дж?