Ведаць:
Умець:
Дадатковыя матэрыялы
1.Вызначце, які магнітны паток пранізвае плоскую паверхню плошчай 50 см2 пры індукцыі магнітнага поля 0,4 Тл,калі гэта паверхня:а) перпендыкулярная вектару індукцыі поля;б) размешчана пад вуглом 45° да вектара індукцыі;в) размешчана пад вуглом 30° да вектара індукцыі.
2.У шпулі з плошчай папярэчнага сячэння 5 см2 індукцыя аднароднага магнітнага поля раўнамерна памяншаецца ад 200 да 50 мТл. Лініі магнітнай індукцыі паралельныя восі шпулі. Вызначце змяненне магнітнага патоку ў шпулі.
3.За 5 мс у саленоідзе, які мае 500 віткоў проваду, магнітны паток раўнамерна памяншаецца з 9 мВб да 7 мВб. Вызначце ЭРС індукцыі ў саленоідзе.
4.Магнітны поток, што праходзіць праз кольца з правадніка, які мае супраціўленне 0,25 Ом, на працягу 0,2 с зменены на 5 мВб. Вызначце індукцыйны ток, які з’явіўся ў кольцы.
5.У шпулі індуктыўнасцю 1,2 Гн за прамежак часу 0,4 с сіла току раўнамерна змянілася ад 4,0 А да 8,0 А. Вызначце ЭРС самаіндукцыі, якая ўзнікла ў шпулі за гэты час. Вызначце, на колькі пры гэтым змянілася энергія магнітнага поля.
6.Шпуля плошчай 10 см2, якая мае 100 віткоў проваду, змешчана ў аднароднае магнітнае поле з індукцыяй 8 мТл паралельна лініям магнітнай індукцыі. Супраціўленне шпулі 10 Ом. Вызначце, які зарад пройдзе па шпулі, калі адключыць магнітнае поле.