Ураўненне стану ідэальнага газу. Ціск сумесі газаў. Рашэнне задач па тэме «Ураўненне стану ідэальнага газу»
Меню

Ведаць:

  • ураўненне Клапейрона
  • ураўненне Мендзялеева-Клапейрона
  • сэнс паняцця парцыяльны ціск
  • закон Дальтана

Умець:

  • рашаць разліковыя задачы з выкарыстаннем ураўнення Клапейрона і ўраўнення Мендзялеева-Клапейрона

Дадатковыя
матэрыялы

1. Фізічную велічыню роўную, здабытку пастаянных Больцмана і Авагадра, называюць універсальнай газавай пастаяннай.

2. Пры нязменных масе і малярнай масе ідэальнага газу адносіны здабытку яго ціску і аб’ёму да абсалютнай тэмпературы з’яўляецца велічынёй .

Правільны адказ: пастаяннай

3.Вызначыце тэмпературу вуглякіслага газу масай m = 50,0 г, калі ў пасудзіне аб’ёмам V = 30,0 л знаходзіцца пад ціскам р = 900 мм. рт. сл.
Адказ:

Правільны адказ: 380 К або 380

4.Вызначыце масу газу ў балоне пасля таго, як у яго пры пастаяннай тэмпературы дадалі некаторую колькасць такога ж газу. Першапачатковая маса газу m1 = 1,2 кг, а яго канчатковы ціск на α = 80% больш пачатковага.
Адказ:

Правільны адказ: 2,2 кг або 2,2