Геаграфія рассялення свету
Меню

Ведаць:

  • стадыі і формы ўрбанізацыі
  • паняццi: рассяленне, агламерацыя, мегалаполіс, мегасіці

Умець:

  • характарызаваць формы рассялення, стадыі і формы ўрбанізацыі; адрозненні ва ўрбанізацыі паміж развітымі краінамі і краінамі, якія развіваюцца, гарадскія трушчобы ў сучасным свеце
  • называць і паказваць на карце: краіну з максімальнай доляй гарадскога насельніцтва (Катар); краіну з мінімальнай доляй гарадскога насельніцтва (Бурундзі); тры найбуйнейшыя агламерацыі свету (Дэлі, Токіа, Шанхай); прыклады мегалаполісаў ў свеце (Транс'еўрапейскі (або «Блакітны банан»), Паўночна-Усходні (Босваш), Прыазёрны (Чыпітс), Візагмахангар (Індыя, Бангладэш), Сан-Рыа (Бразілія)); прыклады краін з трушчобным характарам рассялення (Бразілія, Індыя, Нігерыя)

Дадатковыя
матэрыялы

1.Працэс размеркавання і пераразмеркавання насельніцтва з наступным фарміраваннем сеткі паселішчаў называецца

2.Да якой групы фактараў рассялення адносяцца: глебы, карысныя выкапні і іншыя прыродныя рэсурсы?

3.Існуе дзве асноўныя формы рассялення: качавое і .

Правільны адказ: аселае

4.Як называюцца звышбуйнейшыя гарады з колькасцю насельніцтва звыш 10 млн чалавек?
Адказ:

Правільны адказ: Мегасіці або мегасіці

5.Як называецца кампактная форма прасторавага размяшчэння гарадскіх паселішчаў, аб’яднаная разнастайнымі інтэнсіўнымі сувязямі ў складаную сістэму?
Адказ:

Правільны адказ: Агламерацыя або агламерацыя