Геаграфія жывёлагадоўлі
Меню

Ведаць:

  • значэнне прыродных рэсурсаў і сацыяльна-эканамічных умоў у размяшчэнні сельскагаспадарчай вытворчасці

Умець:

  • характарызаваць прыродныя і сацыяльна-эканамічныя фактары размяшчэння сельскагаспадарчай вытворчасці
  • тлумачыць геаграфічныя асаблівасці жывёлагадоўлі
  • аналізаваць геаграфію міжнароднага гандлю прадукцыяй сельскай гаспадаркі
  • называць і паказваць на карце тры вядучыя краіны па пагалоўі: буйной рагатай жывёлы (Бразілія, Індыя, ЗША), свіней (Кітай, ЗША, Бразілія), авечак (Кітай, Аўстралія, Індыя)

Дадатковыя
матэрыялы

1.Ці адыгрывае здольнасць вырошчваць, нарыхтоўваць, перапрацоўваць і захоўваць разныя віды кармоў вызначальную ролю ў развіцці і размяшчэнні жывёлагадоўлі.

2.У структуры жывёлагадоўлі асноўнае месца належыць тром падгалінам: развядзенне буйной рагатай жывёлы, свінагадоўлі і .

Правільны адказ: авечкагадоўлі

3.Вызначце правільныя фактары размяшчэння галін жывёлагадоўлі:

у лясной і лесастэпавай зоне умеранага пояса са стойлава-пашавым утрыманнем жывёл развіваецца мясны напрамак
свінагадоўля ў адрозненні ад развядзення бкйной рагатай жывёлы імкнецца пераважна да густанаселеных прыгарадных і сельскіх раёнаў, якія забяспечаны кармамі і рынкамі збыту
танкарунны і паўтанкарунны напрамкі авечкагадоўлі размяшчаюцца ў больш вільготных абласцях

4.Знайдзіце адпаведнасць паміж вядучымі галінамі жывёлагадоўлі і краінамі-лідарамі
-Кітай, ЗША, Бразілія
-Кітай, Аўстралія, Індыя
-Бразілія, Індыя, ЗША
пагалоўе буйной рагатай жывёлы-
пагалоўе свіней-
пагалоўе авечак-

5.Знайдзіце адпаведнасць паміж прадукцыяй жывёлагадоўлі і краінамі-экспарцёрамі
-Бразілія, Аргенціна, Мексіка
-Аўстралія, Новая Зеландыя, Аргенціна
-Аўстралія, Германія, Нідэрланды
-Новая Зеландыя, Аўстралія, Вялікабрытанія
-Нідэрланды, Бельгія, Данія
ялавічына і цяляціна-
свініна-
бараніна-
буйная рагатая жывёла-
шэрсць-