Геаграфiя энергетыкi свету
Меню

Ведаць:

  • геаграфію нафтавай, газавай і вугальнай прамысловасці, электраэнергетыкі, альтэрнатыўнай энергетыкі свету
  • паняцце «альтэрнатыўная энергетыка»

Умець:

  • характарызаваць геаграфію нафтавай, газавай і вугальнай прамысловасці свету; геаграфію электраэнергетыкі свету; геаграфію альтэрнатыўнай энергетыкі свету
  • называць і паказваць на карце тры вядучыя краіны па здабычы: нафты (Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Саудаўская Аравія, Расія), прыроднага газу (Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Расія, Іран), вугалю (Кітай, Індыя, Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША)); тры галоўныя краіны-вытворцы электраэнергіі (Кітай, Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Індыя); тры найбуйнейшыя гідраэлектрастанцыі (ГЭС) свету (Санься, Ітайпу, Сілоду); тры найбуйнейшыя атамныя электрастанцыі (АЭС) свету (Касівадзакі-Карыва, Брус, Коры); тры галоўныя краіны-вытворцы сонечнай электраэнергіі (Кітай, Германія, Японія), тры галоўныя краіны-вытворцы ветравой электраэнергіі (Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Кітай, Германія), тры галоўныя краіны - вытворцы геатэрмальнай электраэнергіі (Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Інданезія, Філіпіны)

Дадатковыя
матэрыялы

1.Якой лічбай пазначана правільнае значэнне долі ЦЭС у структуры сусветнай вытворчасці электраэнергіі?

2.Выберыце азначэнне, якое дакладна характарызуе геаграфію энергетыкі свету

3.Устанавіце адпаведнасць паміж тыпам электрастанцый і краінамі-лідарамі па вытворчасці энергіі
-ЗША, Філіпіны, Інданезія
-Кітай, Германія, Японія
-ЗША, Францыя, Кітай
-ЗША, Кітай, Германія
-Кітай, Бразілія, Канада
СЭС-
ВЭС-
ГЭС-
АЭС-
ГеаТЭС-

4.Выберыце лічбу, якой адзначана буйнейшая ГЭС свету

5. электраэнергетыка ўключае спосабы вытворчасці энергіі з аднаўляльных рэсурсаў і прыродных з`яў (вецер, сонечныя прамяні, патокі вады, якія рухаюцца, геатэрмальныя воды і іншыя).

Правільны адказ: Альтэрнатыўная