сыравінную базу і галіновую структуру чорнай і каляровай металургіі, найбуйнейшыя транснацыянальныя карпарацыі (ТНК) металургіі (ArcelorMittal (Люксембург), China Baowu Group (Кітай), Nippon Steel & Sumitomo Metal Corporation (Японія))
Умець:
характарызаваць геаграфію чорнай металургіі свету, геаграфію каляровай металургіі свету
называць і паказваць на карце тры вядучыя краіны па аб'ёмах вытворчасці: чыгуну (Кітай, Японія, Індыя), сталі (Кітай, Японія, Індыя), першаснага алюмінію (Кітай, Расія, Індыя), рафінаванай медзі (Кітай, Чылі, Японія), рафінаванага цынку (Кітай, Рэспубліка Карэя, Індыя), рафінаванага свінцу (Кітай, Рэспубліка Карэя, Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША))