геаграфію нараджальнасці, смяротнасці насельніцтва свету
характар натуральнага руху насельніцтва ў свеце і рэгіёнах; тыпы ўзнаўлення насельніцтва
паняцці: дэмаграфічная сітуацыя, натуральны рух насельніцтва, узнаўленне насельніцтва
Умець:
тлумачыць уплыў фактараў на дэмаграфічную сітуацыю, на адрозненні нараджальнасці, смяротнасці, натуральнага прыросту/змяншэння насельніцтва ў развітых краінах і краінах, якія развіваюцца
характарызаваць дэмаграфічную сітуацыю ў рэгіёнах і свеце, геаграфію нараджальнасці, смяротнасці, натуральнага прыросту, натуральнага змяншэння насельніцтва ў свеце
прыводзіць прыклады краін з пашыраным тыпам узнаўлення насельніцтва, звужаным тыпам узнаўлення насельніцтва, простым тыпам узнаўлення насельніцтва
называць і паказваць на карце: пяць буйнейшых краін свету па колькасці насельніцтва (Кітай, Індыя, Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Інданезія, Пакістан); краіну з максімальнай нараджальнасцю насельніцтва ў свеце (Нігер); краіну з максімальнай смяротнасцю насельніцтва ў свеце (Балгарыя); краіны з мінімальнай нараджальнасцю насельніцтва ў свеце (Рэспубліка Карэя, Манака); краіну з мінімальнай смяротнасцю насельніцтва ў свеце (Катар); краіну з максімальным натуральным прыростам (Нігер); краіну з максімальным натуральным змяншэннем (Балгарыя)