тыпы ўзроставай структуры насельніцтва, віды полаўзроставых пірамід
паняцці: полаўзроставая структура насельніцтва свету, дэмаграфічнае старэнне
Умець:
тлумачыць уплыў фактараў на ўзроставую структуру насельніцтва
характарызаваць тыпы ўзнаўлення і ўзроставай структуры насельніцтва ў рэгіёнах свету, структуру насельніцтва па поле, прычыны, геаграфію і наступствы дэмаграфічнага старэння
прыводзіць прыклады краін з перавагай жаночага насельніцтва ў структуры, перавагай мужчынскага насельніцтва ў структуры, прыкладна роўнай колькасцю мужчынскага і жаночага насельніцтва
называць і паказваць на карце: краіну з максімальнай доляй насельніцтва ва ўзросце 60+ гадоў (Японія); прыклады краін з прагрэсіўнай узроставай структурай насельніцтва (Малаві, Тайланд, Парагвай), стацыянарнай узроставай структурай насельніцтва (Аўстралія, Чылі, Эквадор) і рэгрэсіўнай узроставай структурай насельніцтва (Грэцыя, Японія, Германія)