Хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне спіртоў
Меню

Ведаць:

  • хімічныя ўласцівасці спіртоў (узаемадзеянне са шчолачнымі металамі, галагенавадародамі, унутрымалекулярную і міжмалекулярную дэгідратацыю, поўнае і частковае акісленне)
  • спосабы атрымання спіртоў (з алкенаў, галагеналканаў)
  • галіны прымянення спіртоў
  • таксічнасць спіртоў і іх дзеянне на арганізм чалавека

Умець:

  • складаць ураўненні хімічных рэакцый, якія адлюстроўваюць хімічныя ўласцівасці і атрыманне спіртоў

Дадатковыя
матэрыялы

1.Хімічныя ўласцівасці спіртоў абумоўлены наяўнасцю функцыянальнай гідраксільнай групы.

2.Спірты ўзаемадзейнічаюць са шчолачнымі металамі.

3.Для спіртоў характэрны рэакцыі як міжмалекулярнай, так і ўнутрымалекулярнай дэгідратаціі.

4.Адным з прадуктаў узаемадзеяння этанолу з натрыем з`яўляецца газ – .

Правільны адказ: вадарод

5.Выбярыце верныя сцвярджэнні, якія харатктэрызуюць хімічныя ўласцівасці этанолу:

Узаемадзейнічае з бромавадародам
Уступае ў рэакцыю ўнутрымалекулярнай дэгідратацыі з утварэннем этэну
У выніку міжмалекулярнай дэгідратацыі ўтвараецца дыметылавы эфір
Этанол гарыць пры падпальванні
Прадуктам няпоўнага акіслення этанолу з`яўляецца этын

6.У выніку ўнутрымалекулярнай дэгідратацыі прапанолу-1 утвараецца вада і .

Правільны адказ: прапен

7.У выніку ўзаемадзеяння хлорэтану і воднага раствору гідраксіду калію ўтвараецца арганічнае рэчыва –
Адказ:

Правільны адказ: этанол

8.Выбярыце верныя сцвярджэнні, якія характэрызуюць рэакцыю поўнага акіслення метанолу:

ступень акіслення атамаў вугляроду ў выніку рэакцыі памяншаецца
Прадуктамі рэакцыі з`яўляюцца вуглякіслы газ і вада
З`яўляецца акісляльна-аднаўленчай рэакцыяй
Аднім з прадуктаў рэакцыі можа быць этаналь
Ступень акіслення атамаў вугляроду ў выніку рэакцыі павялічваецца

9.Пазначце адносную малекулярную масу прадукту міжмалекулярнай дэгідратацыі этанолу.

10.Пазначце адносную малекулярную масу рэчыва Х у схеме рэакцыі: С2Н5OH → Х → C2H2