Хімічныя ўласцівасці насычаных аднаасноўных карбонавых кіслот
Меню

Ведаць:

  • асаблівасці будовы функцыянальнай карбаксільнай групы
  • азначэнне класа карбонавых кіслот
  • хімічныя ўласцівасці карбонавых кіслот, агульных з неарганічнымі кіслотамі

Умець:

  • складаць ураўненні рэакцый, якія адлюстроўваюць хімічныя ўласцівасці карбонавых кіслот, агульных з неарганічнымі кіслотамі – узаемадзеянне з металамі, асноўнымі і амфатэрнымі аксідамі, гідраксідамі, солямі слабых кіслот
  • тлумачыць залежнасць хімічных уласцівасцей рэчываў ад іх будовы

Дадатковыя
матэрыялы

1.Для неарганічных і карбонавых кіслот характэрна рэакцыя нейтралізацыі.

2.Знайдзіце сярод прыведзеных структурных формул формулу 2,3-дыметылбутанавай кіслаты:

3.Завяршыце ўраўненне хімічнай рэакцыі СН3-СООН + Na2СО3 →. Запішыце суму каэфіцыентаў дадзенай хімічнай рэакцыі:
Адказ:

Правільны адказ: 7

4.Пакажыце лік рэчываў, з якімі воцатная кіслата рэагуе з утварэннем соляў (ацэтатаў): карбанат натрыю, этанол, жалеза, саляная кіслата, сульфат барыю, аксід магнію
Адказ:

Правільны адказ: 3

5.Вызначце малекулярную формулу насычанай аднаасноўнай кіслаты, шчыльнасць пары якой па кіслароду роўна 1,875. Запішыце трывіяльную назву кіслаты
Адказ:

Правільны адказ: Воцатная