Амінакіслоты
Меню

Ведаць:

  • азначэнне класа амінакіслот
  • функцыянальныя групы амінакіслот
  • фізічныя ўласцівасці амінакіслот
  • хімічныя ўласцівасці амінакіслот як амфатэрных злучэнняў
  • сферы прымянення амінакіслот

Умець:

  • даваць назвы амінакіслотам
  • складаць ізамеры амінакіслот
  • складаць ураўненні хімічных рэакцый, якія адлюстроўваюць хімічныя ўласцівасці амінакіслот

Дадатковыя
матэрыялы

1.Найпрасцейшай амінакіслатой з’яўляецца аланін.

2.Суаднясіце групу атамаў з яе назвай:
-гідраксільная група
-пептыдная (амідная) група
-амінагрупа
-карбаксільная група
–СО–NН–-
–ОН-
–СООН-
–NН2-

3.Амінакіслоты з`яўляюцца амфатэрнымі арганічнымі злучэннямі. Па гэтай прычыне яны рэагуюць як з , так і са шчолачамі, не змяняюць афарбоўку індыкатараў.

Правільны адказ: кіслотамі

4.Выберыце правільныя сцвярджэнні, якія характарызуюць хімічныя ўласцівасці амінакіслот:

праяўляюць уласцівасці, характэрныя амінам і карбонавым кіслотам
пры ўзаемадзеянні са спіртамі ўтвараюць солі
у дыпептыдзе астаткі дзвух амінакіслот звязаны паміж сабой складанаэфірнай сувяззю
утвараюць солі ў рэакцыях з кіслотамі і шчолачамі
рэакцыі ўзаемадзеяння малекул амінакіслот адна з адной ляжаць у аснове ўтварэння бялкоў

5.Вызначыце масу (г) дыпептыду гліцылгліцыну, які можна атрымаць з 341 г амінавоцатнай кіслаты, пры практычным выхадзе 80%.
Адказ:

Правільны адказ: 240