Уводзіны
Меню

Ведаць:

  • перыядызацыю сусветнай гісторыі
  • значэнне паняццяў: гісторыя, гістарычны факт, гістарычны час, гістарычная прастора, гістарычная крыніца, фармацыя, цывілізацыя
  • сутнасць фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў у гісторыі

Умець:

  • канкрэтызаваць змест засвоеных паняццяў
  • параўноўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў гісторыі
  • выказваць свой пункт погляду аб значэнні вывучэння гісторыі для развіцця грамадства

Дадатковыя
матэрыялы

1.Сусветная гісторыя як галіна ведаў вывучае развіццё чалавецтва ад першабытнасці да сучаснасці, аналізуе з’явы прагрэсу і рэгрэсу, даследуе спецыфіку развіцця краін і народаў свету.

2.Гістарычныя дакументы, літаратурныя творы гістарычнай эпохі, мемуары адносяцца да этнаграфічных гістарычных крыніц.

3.Гістарычны – падзея або з’ява, якія адбыліся, лакалізаваныя ў часе і прасторы.

Правільны адказ: факт

4.Гістарычны – рух ад адной грамадскай падзеі да іншай, пры якой у кожнага факта ёсць дакладнае месца ў часе.

Правільны адказ: час

5.Вызначце перыяды сусветнай гісторыі ў правільнай паслядоўнасці.
-Гісторыя Новага часу
-Гісторыя старажытных цывілізацый
-Гісторыя першабытнага грамадства
-Навейшая гісторыя
-Гісторыя Сярэдніх вякоў
1-
2-
3-
4-
5-

6.Выберыце са спісу тры характарыстыкі фармацыйнага падыходу.

Разглядае паслядоўныя этапы ў развіцці чалавецтва
Акцэнтуе ўвагу на вывучэнне спецыфікі лакальных грамадскіх аб’яднанняў
Падкрэслівае разнастайнасць форм гістарычнага працэсу
Не ўлічвае прычыны нераўнамернага і своеасаблівага развіцця асобных народаў
Выдзяляе паслядоўна змяняючыя адзін аднаго ступені: першабытную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную, камуністычную

7.Выберыце са спісу тры характарыстыкі цывілізацыйнага падыходу.

Змену этапаў ў развіцці чалавецтва вызначае змена сацыяльна-эканамічных адносін, якія залежаць ад канкрэтнага спосабу вытворчасці
Прадугледжваецца вывучэнне лакальных самастойных супольнасцей, якія характарызуюцца сукупнасцю палітычных, дзяржаўных, рэлігійных, эканамічных, культурных і сацыяльных традыцый, маралі, каштоўнасцей і светапогляду
Недастаткова ўвагі ўдзяляецца пошуку агульных заканамернасцяў гістарычнага працэсу
У аснову пакладзена вучэнне нямецкага філосафа Карла Маркса
Значная ўвага ўдзяляецца вывучэнню працэсаў культурнага і духоўнага жыцця

8.Напішыце назву навукі, якая вывучае мінулае чалавецтва.
Адказ:

Правільны адказ: гісторыя або Гісторыя

9.Назавіце паняцце, якое абазначае самастойнае грамадства, якое характарызуецца сукупнасцю палітычных, дзяржаўных, рэлігійных, эканамічных, культурных і сацыяльных традыцый, маралі, каштоўнасці і светапогляду.
Адказ:

Правільны адказ: цывілізацыя або Цывілізацыя

10.Суаднясіце перыяд у развіцці гістарычнай навукі і яго характарыстыку.
-Гісторыя – расказ пра мінулыя падзеі
-Распрацаваны прынцыпы навуковага пазнання праз рацыянальны аналіз фактаў
-Апісанне гісторыі кіруючых дынастый
Антычнасць -
Сярэднія вякі-
Новы час-