«Традыцыйнае грамадства» Усходу
Меню

Ведаць:

  • асноўныя дзяржавы, якія існавалі на Усходзе ў Новы час
  • азначэнне паняцця «традыцыйнае грамадства»
  • асноўныя працэсы палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Азіі

Умець:

  • канкрэтызаваць змест паняцця «традыцыйнае грамадства»
  • лакалізаваць з апорай на гістарычную карту дзяржавы, якія існавалі ў Азіі ў Новы час
  • выяўляць і тлумачыць заканамернасці і асаблівасці развіцця цывілізацый Азіі ў Новы час

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адным з галоўных адрозненняў заходнееўрапейскай і азіяцкіх цывілізацый перыяду Новага часу было існаванне ў апошніх дзяржаўнай уласнасці на зямлю.

2.Апорай Цынскай дынастыі ў Кітаі ў ХVII–ХVIII стст. стала маньчжурская сістэма «васьмі сцягоў».

3.Найвышэйшай магутнасці Асманская імперыя дасягнула пры Селіме I.

4.Каставая сістэма ў Новы час захоўвалася ў Асманскай імперыі і Кітаі.

5.Суаднясіце дату з падзеяй, што абылася ў краіне Усходу ў Новы час:
-войскі дэлійскага султана былі разгромлены арміяй узбекскага правіцеля Бабура, які абвясціў сябе падышахам
-маньчжуры ўступілі ў Пекін і абвясцілі дынастыю Цын кіруючай
-паражэнне Асманскай імперыі ў Венскай бітве пасля няўдалай аблогі
-Іэясу Такугава аб`яднаў Японію і прыняў спадчынны тытул сёгуна
1526 г.-
1603 г.-
1644 г.-
1683 г.-

6.Суаднясіце прозвішча правіцеля з назвай дзяржавы Усходу, якой ён правіў:
-Асманская імперыя
-Імперыя Вялікіх Маголаў
-Японія
-Асманская імперыя
Селім I Явуз-
Бабур-
Іэясу Такугава-
Сулейман Заканадаўца-

7.Выберыце краіны і тэрыторыі, на якія аказаў значны ўплыў Кітай падчас праўлення дынастыі Цын:

Японія
Імперыя Вялікіх Маголаў
Асманская імперыя
Тайвань
Манголія
Тыбет

8.Буйнейшымі мусульманскімі дзяржавамі Новага часу былі:

Цынскі Кітай
Сёгунская Японія
Карэйская дзяржава Часон
Імперыя Вялікіх Маголаў
Персідская дзяржава дынастыі Сефевідаў
Асманская імперыя

9.Прачытайце тэкст. На яго аснове зрабіце вывад, які запішыце ў пропуску:
Асобныя гісторыкі сцвярджаюць, што султан Асманскай імперыі кіраваў краінай аднаўладна. Гэта сцвярджэнне мае рацыю. Але ж, султан быў вымушаны абапірацца на мясцовых правіцеляў – пашаў і беяў, якія былі вышэйшымі ваенна-адміністрацыйнымі чыноўнікамі. Правінцыі і вобласці кіраваліся ўскосна, праз намеснікаў. На чале дзяржаўнага апарату стаяў візір – галоўны міністр. Вышэйшыя чыноўнікі рэгулярна збіраліся на дыван – дарадчы савет пры султане. Такім чынам, улада правіцеля на Усходзе была моцнай, але не заўсёды .

Правільны адказ: абсалютнай

10.Прачытайце тэкст. На яго аснове зрабіце вывад, які запішыце ў пропуску:
Найбольш распаўсюджанай формай зямельных адносін на Усходзе было ўмоўнае землеўладанне, якое прымала розныя формы. На тэрыторыі Аманскай імперыі і ў дзяржаве Вялікіх Маголаў працягвала дзейнічаць ваенна-ленная сістэма, калі тымар (зямельны надзел) даваўся правіцелем (феадалам) толькі за ваенную службу. У Кітаі замацавалася надзельная сістэма («васьмі сцягоў»). У Японіі дзейнічала ваенна-феадальная сістэма сёгунату. Зыходзячы з гэтага, можна зрабіць вывад: галоўным уласнікам усіх зямель на Усходзе з’яўлялася ў асобе вярхоўнага правіцеля.

Правільны адказ: дзяржава