Будова і ўтварэнне палавых клетак
Меню

Ведаць:

  • будову палавых клетак: сперматазоідаў і яйцаклетак
  • перыяды сперматагенеза і аагенеза ў млекакормячых
  • працэсы, якія працякаюць у розныя перыяды сперматагенезу і аагенезу
  • значэнне меёзу ў сперматагенезе і аагенезе

Умець:

  • тлумачыць біялагічнае значэнне меёзу ў сперматагенезе і аагенезе

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Спецыялізаваныя клеткі, якія забяспечваюць палавое размнажэнне арганізмаў, называюцца клеткамі ці гаметамі.

Правільны адказ: палавымі

2.Працэс утварэння палавых клетак называецца:

3.Мужчынскія палавыя залозы называюцца .

Правільны адказ: семяннікамі

4.Жаночыя палавыя залозы называюцца .

Правільны адказ: яечнікамі

5.Працэс утварэння мужчынскіх палавых клетак у млекакормячых называецца:
Адказ:

Правільны адказ: Сперматагенез

6.Працэс утварэння жаночых палавых клетак называецца:
Адказ:

Правільны адказ: Аагенез

7.Нерухомыя мужчынскія гаметы называюцца:

8.Палавыя клеткі акруглай формы, нерухомыя, змяшчаюць запас пажыўных рэчываў – гэта :

9.Суаднясіце назву перыяду сперматагенезу ў млекакормячых і працэсы, якія ў ім адбываюцца.
-Дыплоідныя папярэднікі мужчынскіх палавых клетак — сперматагоніі— шматразова дзеляцца мітозам. Гэта прыводзіць да істотнага павелічэння ліку сперматагоніяў.
-Сперматагоніі, якія завяршылі мітатычныя дзяленні, пачынаюць расці. З гэтага моманту яны называюцца сперматацытамі першага парадку.
-Сперматацыты першага парадку дзеляцца меёзам. У выніку першага дзялення меёзу з кожнага сперматацыта першага парадку ўтвараюцца 2 гаплоідныя сперматацыты другога парадку, у выніку другога дзялення – 4 гаплоідныя сперматыды.
-Кожная сперматыда ператвараецца ў сперматазоід. Пры гэтым змяняецца форма клеткі, адбываецца ўтварэнне акрасомы, жгуціка і іншых структур, характэрных для спелых мужчынскіх гамет.
Перыяд размнажэння-
Перыяд росту-
Перыяд паспявання-
Перыяд фарміравання-

10.Суаднясіце назву перыяду аагенезу ў млекакормячых і працэсы, якія адбываюцца ў ім.
-Аацыты першага парадку перыядычна дзеляцца меёзам. Пры гэтым утвараюцца неаднолькавыя па памеры даччыныя клеткі. Першае дзяленне меёзу прыводзіць да з’яўлення дзвюх гаплоідных клетак – буйнога аацыта другога парадку і дробнай клеткі, якую называюць першасным палярным цельцам. У выніку меёзу II з аацыта другога парадку ўтвараецца вялікая яйцаклетка і маленькае другаснае палярнае цельца. Першаснае палярнае цельца звычайна таксама дзеліцца папалам. У далейшым усе палярныя цельцы гінуць і разбураюцца.
-У час эмбрыянальнага развіцця жаночага арганізма дыплоідныя папярэднікі яйцаклетак – аагоніі – шматразова дзеляцца шляхам мітозу. У выніку гэтага колькасць аагоніяў значна ўзрастае
-Аагоніі пачынаюць павялічвацца ў памерах. Цяпер яны называюцца аацытамі першага парадку. У гэты перыяд масса і аб’ём клетак, якія растуць, павялічваюцца ў шмат разоў. Рост аацытаў першага парадку завяршаецца яшчэ да нараджэння, пасля чаго яны доўгі час – да наступлення палавой спеласці – захоўваюцца без змянення
Перыяд размнажэння-
Перыяд росту-
Перыяд паспявання-

11.Выбярыце сцвярджэнні, якія характэрны для аагенезу:

пачынаецца з перыяду палавога паспявання
пачынаецца яшчэ да нараджэння
уключае 3 перыяды
уключае 4 перыяды
у выніку утвараюцца 4 палавыя клеткі
дзяленне не суправаджаецца раўнамерным размеркаваннем цытаплазмы паміж даччынымі клеткамі