Фотасінтэз
Меню

Ведаць:

  • паняцце «фотасінтэз»
  • сутнасць фаз фотасінтэзу
  • пераўтварэнне энергіі ў працэсе фотасінтэзу
  • сумарнае ўраўненне фотасінтэзу
  • значэнне фотасінтэзу ў прыродзе і жыцці чалавека

Умець:

  • устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі паміж  будовай хларапласта і яго функцыяй
  • працаваць з інфармацыяй (аналізаваць, крытычна ацэньваць, выбіраць галоўнае)
  • даваць вусны аргументаваны адказ, рабіць вывады, абгрунтоўваць з  дапамогай  эксперыменту  ролю святла ў фотасінтэзе

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Разгледзьце схему. Запішыце ў адказе прапушчаны тэрмін:

Адказ:

Правільны адказ: Хематрофны

2.Усе прыведзеныя ніжэй прыкметы, акрамя дзвюх, можна выкарыстоўваць для апісання светлавой фазы фотасінтэзу. Вызначце дзве прыкметы, якія «выпадаюць» з агульнага спісу. Запішыце ў адказ лічбы (праз прабел), пад якімі яны ўказаны:
1) утвараецца малекулярны кісларод у выніку расшчаплення малекул вады
2) адбываецца сінтэз вугляводаў з вуглекіслага газу і вады
3) адбываецца полімерызацыя малекул глюкозы з утварэннем крухмалу
4) адбываецца сінтэз малекул АТФ
5) адбываецца фатоліз вады
Адказ:

Правільны адказ: 2 3

3.Устанавіце адпаведнасць паміж характарыстыкай і фазай фотасінтэзу:
ХАРАКТАРЫСТЫКА
А) фатоліз вады
Б) фіксацыя вуглякіслага газу
В) расшчапленне малекул АТФ
Г) сінтэз АТФ
Д) сінтэз глюкозы
ФАЗА ФОТАСІНТЭЗУ
1) светлавая
2) цемнавая
Запішыце ў адказ нумары фаз (праз прабел), размясціўшы іх у парадку, адпавядаючаму літарам А Б В Г Д:
Адказ:

Правільны адказ: 1 2 2 1 2

4.Устанавіце правільную паслядоўнасць працэсаў, якія адбываюцца пры фотасінтэзе:
1) пераўтварэнне сонечнай энергіі ў энергію АТФ
2) паглынанне квантаў святла малекуламі хларафілу
3) фіксацыя СО2
4) утварэнне крахмалу
5) сінтэз глюкозы
Адказ запішыце ў выглядзе паслядоўнасці нумароў (праз прабел), якія абазначаюць працэсы:
Адказ:

Правільны адказ: 2 1 3 5 4

5.Прааналізуйце табліцу. Для кожнай з ячэек, якія абазначаны літарамі А, Б, В, выберыце адпаведны тэрмін з прапанаванага спісу:


Спіс тэрмінаў і паняццяў:
1) мембраны тылакоідаў
2) светлавая фаза
3) фіксацыя неарганічнага вугляводу
4) фатоліз вады
5) цемнавая фаза
6) цытаплазма клеткі
Запішыце ў адказ лічбы (праз прабел), размясціўшы іх у парадку, адпавядаючаму літарам А, Б, В:
Адказ:

Правільны адказ: 1 3 2