Рэалізацыя спадчыннай інфармацыі
Меню

Ведаць:

  • асноўныя тэрміны і паняцці пры апісанні абмену  рэчываў і пераўтварэння энергіі ў клетцы: спадчынная інфармацыя, трыплет (кадон),антыкадон, транскрыпцыя, трансляцыя
  • малекулярныя асновы захавання і рэалізацыі генетычнай  інфармацыі ў клетцы
  • сутнасць транскрыпцыі і трансляцыі, роля і-РНК, т-РНК, р-РНК у біясінтэзе бялку
  • узаемадзеянне пластычнага і энергетычнага абмену рэчываў

Умець:

  • карыстацца табліцай генетычнага кода
  • рашаць і афармляць біялагічныя задачы па тэме «Абмен рэчываў і пераўтварэнне энергіі»
  • тлумачыць і аналізаваць інфармацыю, прадстаўленую ў выглядзе малюнкаў, табліц

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Сінтэз РНК з выкарыстаннем ДНК у якасці матрыцы называецца:
Адказ:

Правільны адказ: транскрыпцыя

2.Рэалізацыя інфармацыі аб структуры бялку на рыбасоме ў выглядзе канчатковага прадукту — бялку называецца:
Адказ:

Правільны адказ: трансляцыя

3.Асаблівая паслядоўнасць нуклеатыдаў, да якой прымацоўваецца РНК-полімераза, называецца:
Адказ:

Правільны адказ: прамотар

4.Нуклеатыдная паслядоўнасць, дасягнуўшы якой РНК-полімераза заканчвае транскрыпцыю, называецца:

5.Дастаўка амінакіслот да рыбасом здзяйсняецца з дапамогай:

6.Акцэптарны хвост малекулы т-РНК служыць для прымацавання:

7.Стартавым кадонам з’яўляецца:

8.Трансляцыя адбываецца ў:

9.Рэакцыямі матрычнага сінтэзу з’яўляюцца:

10.Размясціце прапанаваныя працэсы ў парадку іх чарговага працякання ў клетцы. Адказ запішыце ў выглядзе паслядоўнасці лічбаў (праз прабел):
1) звязванне са стартавым кадонам тРНК, які нясе метыянін;
2) прымацаванне другой тРНК з амінакіслатой у рыбасоме;
3) злучэнне мРНК з малой субадзінкай рыбасом у вобласці стартавага кадону;
4) прымацаванне вялікай субадзінкі рыбасомы;
5) утварэнне пептыднай сувязі паміж амінакіслотамі.
Адказ:

Правільны адказ: 3 1 4 2 5