Вірусныя захворванні і іх прафілактыка
Меню

Ведаць:

  • спосабы пранікнення вірусаў у жывыя арганізмы
  • найбольш распаўсюджанныя вірусныя захворванні, метады іх прафілактыкі і лячэння

Умець:

  • выконваць меры прафілактыкі вірусных захворванняў
  • выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні аб вірусах для прафілактыкі віруснай інфекцыі
  • валодаць тэрмінамі і паняццямі пры характарыстыцы вірусаў: карантын, ВІЧ (вірус імунадэфіцыту чалавека), СНІД (сіндром набытага імунадэфіцыту)

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Кожны від вірусаў выкарыстоўвае для размнажэння клеткі любых відаў жывых арганізмаў.

2.Размнажэнне вірусаў парушае працэсы жыццядзейнасці клетак гаспадара, што прыводзіць да развіцця захворвання.

3.Найбольш эфектыўным спосабам барацьбы з віруснымі хваробамі з’яўляецца вакцынацыя.

4.Вірусамі выклікаюцца хваробы:

грып
ВІЧ-інфекцыя
шаленства
туберкулёз
слупняк

5.Як называецца комплекс супрацьэпідэмічных і лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне эпідэміі.
Адказ:

Правільны адказ: карантын

6.Як называецца тып біялагічных адносін, які ўзнікае паміж вірусам і яго гаспадаром?
Адказ:

Правільны адказ: паразітызм

7.Выбярыце спосабы перадачы ВІЧ:

паветрана-кропельным шляхам
палавым шляхам
кантакт з крывёю хворага або ВІЧ-інфіцыраванага чалавека
тактыльны кантакт з хворым чалавекам

8.Вірус шаленства пашкоджвае сістэму.

Правільны адказ: нервовую

9.У барацьбе з віруснымі захворваннямі важнейшую ролю адыгрывае прадухіленне заражэння, або .

Правільны адказ: прафілактыка

10.Мерамі прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі з’яўляюцца:

абмежаванне кантактаў паміж людзьмі
ужыванне прадуктаў харчавання з вялікім утрыманнем бялкоў
ахова органаў дыхання ад пападання вірусаў з дапамогай масак, якія закрываюць рот і нос
вакцынацыя