Узаемадзеянне алельных генаў. Аналізуючае скрыжаванне
Меню

Ведаць:

  • асноўныя тэрміны і паняцці: поўнае дамінаванне, няпоўнае дамінаванне, кадамінаванне, тыпы ўзаемадзеяння алельных генаў, множны алелізм

Умець:

  • характарызаваць заканамернасці наследавання прымет у арганізмаў
  • складаць схемы скрыжавання
  • рашаць і афармляць генетычныя задачы
  • прымяняць веданне законаў спадчыннасці і зменлівасці для тлумачэння фарміравання прымет і ўласцівасцей у нашчадкаў

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Ці правільна, што пры кадамінаванні алельныя гены раўнацэнна ўдзельнічаюць у фарміраванні якасна новай прыметы ў гетэразіготнай асобіны?

2.Выберыце тып узаемадзеяння алельных генаў, пры якім дамінантны алель цалкам падаўляе праяўленне рэцэсіўнага алеля:

3.Выберыце фенатып, які будуць мець гібрыды першага пакалення пры скрыжаванні расліны начная прыгажуня з белымі кветкамі (аа) з аднайменнай раслінай з чырвонымі кветкамі (АА):

4.Выберыце характарыстыкі, якія не выкарыстоўваюць для апісання аналізуючага скрыжавання:

скрыжаванне праводзіцца з гомазіготнай рэцэсіўнай асобінай
назіраецца расшчапленне па фенатыпе ў суадносінах 9:3:3:1
даследуюцца генатыпы асобін з дамінантнымі прыметамі
калі даследуемая асобіна гетэразіготная, то назіраецца расшчапленне
праяўленне прымет абумоўлена некалькімі генамі

5.Пры няпоўным дамінаванні прамежкавая прымета характэрна для асобін з генатыпам

Правільны адказ: Аа

6.Прыкладам кадамінавання з’яўляецца група крыві чалавека.

Правільны адказ: 4

7.Скрыжаванне асобіны, якая мае дамінантны фенатып, з рэцэсіўнай гомазіготай называецца .

Правільны адказ: аналізуючае

8.Якая верагоднасць (у %) атрымання карычневых шчанюкоў у монагібрыдным аналізуючым скрыжаванні гетэразіготнага чорнага сабакі пры поўным дамінаванні прыметы?
Адказ:

Правільны адказ: 50

9.Вызначыце верагоднасць (у %) нараджэння дзіцяці з II групай крыві, калі бацькі маюць IV групу крыві. У адказе запішыце толькі адпаведны лік.
Адказ:

Правільны адказ: 25

10.У чалавека ген кучаравых валасоў з’яўляецца генам няпоўнага дамінавання ў адносінах да гена прамых валасоў. У жанчыны з прамымі валасамі і мужчыны, які мае хвалістыя валасы, нараджаецца дзіця з прамымі валасамі. Якая верагоднасць (у %) нараджэння ў гэтай сям’і дзіцяці з хвалістымі валасамі?
Адказ:

Правільны адказ: 50