Дыгібрыднае скрыжаванне. Трэці закон Мендэля
Меню

Ведаць:

  • закон незалежнага наследавання прымет
  • тэрміны: дыгібрыднае скрыжаванне, полігібрыднае скрыжаванне, дыгомазігота, дыгетэразігота

Умець:

  • выкарыстоўваць веданне цыталагічных асноў наследавання прымет пры дыгібрыдным скрыжаванні для рашэння генетычных задач
  • прымяняць веды аб меёзе і апладненні для абгрунтавання заканамернасцей наследавання прымет пры дыгібрыдным скрыжаванні
  • складаць схемы дыгібрыднага скрыжавання на аснове прапанаваных дадзеных

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Дыгібрыдным скрыжаваннем называецца скрыжаванне гібрыдаў, якія адрозніваюцца па дзвюх і больш парах альтэрнатыўных прымет.

2.Расліна гароху з генатыпам ААВВ утварае два тыпы гамет.

3.Арганізм, гомазіготны па дзвюх парах генаў (прымет), называецца .

Правільны адказ: дыгомазігота

4.Сярод названых генатыпаў вызначыце генатыпы асобін, якія адрозніваюцца па дзвюх парах прымет. Выпішыце іх нумары ў парадку ўзрастання. Генатыпы: 1)Аа, 2)Вв, 3)АаВв, 4)АаВВ, 5)АаВвСс, 6)ААВвСс, 7)ААВВ, 8)ААВвСсДд.
Адказ:

Правільны адказ: 347

5.Выберыце колькасць розных тыпаў гамет, якія ўтварае расліна фасолі з генатыпам ААВb:

6.Выберыце з прапанаванага спісу гаметы, якія ўтвараюць арганізмы з генатыпам Aabb:

7.Усталюйце правільную паслядоўнасць этапаў правядзення дыгібрыднага скрыжавання: 1) атрыманне чыстых ліній; 2) перакрыжаванае апыленне раслін; 3) статыстычны аналіз гібрыдаў другога пакалення; 4) самаапыленне гібрыдаў F1; 4) атрыманне гібрыдаў F2; 5) атрыманне гібрыдаў F2; 6) атрыманне аднастайных гібрыдаў F1.
Адказ:

Правільны адказ: 126453

8.Якая верагоднасць нараджэння каравокага праўшы, калі адзін з бацькоў – гомазіготны каравокі праўша, а другі – гомазіготны блакітнавокі ляўша (у чалавека карыя вочы і праварукасць – дамінантныя прыметы):

9.Суаднясіце паняцці і іх характарыстыкі:
-Полігібрыднае скрыжаванне
-Дыгібрыднае скрыжаванне
-Закон незалежнага наследавання прымет
-Закон расшчаплення
Расшчапленне па фенатыпу 9:3:3:1-
Расшчапленне па фенатыпу 3:1-
Адрозненне па дзвюх парах альтэрнатыўных прымет-
Адрозненне па трох парах альтэрнатыўных прымет-

10.Якія генатыпы мелі расліна ячменю з асцюкаватым двухрадковым коласам і расліна з шматрадковым коласам без асцюкоў, калі ў патомстве ад іх скрыжавання назіраецца расшчапленне па фенатыпу ў суадносінах 1׃1׃1׃1 (асцюкаватасць коласа (А) дамінуе над коласам без асцюкоў (а), двухрадковасць дамінуе над шматрадковасцю (b))?