Генатыпічная зменлівасць
Меню

Ведаць:

  • сутнасць, віды і значэнне генатыпічнай зменлівасці, яе адрозненні ад мадыфікацыйнай
  • крыніцы камбінатыўнай зменлівасці
  • уласцівасці мутацый, падыходы да класіфікацыі мутацый
  • тэрміны: генатыпічная зменлівасць, камбінатыўная зменлівасць, мутацыйная зменлівасць, мутагенез, мутагены, мутацыі, генератыўныя мутацыі, саматычныя мутацыі, генныя мутацыі, храмасомныя мутацыі, геномныя мутацыі, поліплаідыя, гетэраплаідыя

Умець:

  • прыводзіць прыклады камбінатыўнай і мутацыйнай зменлівасці
  • называць фактары, якія выклікаюць з’яўленне мутацый
  • характарызаваць асноўныя тыпы генных, храмасомных і геномных мутацый
  • прымяняць веды заканамернасцей зменлівасці для тлумачэння фарміравання прымет і ўласцівасцей у нашчадкаў

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Генатыпічная зменлівасць не перадаецца па спадчыне.

2.Зменлівасць, абумоўленая ўзнікненнем у патомства новых спалучэнняў (камбінацый) бацькоўскіх генаў, называецца:

3.Напішыце тэрмін, які азначае наследуемыя змяненні генетычнага матэрыялу арганізмаў, якія прыводзяць да з’яўлення новых прымет асобіны:
Адказ:

Правільны адказ: мутацыя

4.Выберыце, да мутагенаў якой групы адносяцца таксіны шэрагу плесневых грыбоў:

5.Выберыце крыніцы мутацыйнай зменлівасці ў арганізмаў:

6.Мутацыйная зменлівасць у адрозненне ад мадыфікацыйнай:

7.Суаднясіце паняцці і іх характарыстыкі:
-Гетэраплаідыя
-Храмасомныя мутацыі
-Поліплаідыя
-Генныя мутацыі
-Геномныя мутацыі
Структурныя змены храмасом-
Змяненне колькасці храмасом-
Звязаны са змяненнем нуклеатыднай паслядоўнасці ў малекуле ДНК-
Павелічэнне колькасці храмасом, не кратнае гаплоіднаму набору-
Змяненне колькасці храмасом, кратнае гаплоіднаму набору-

8.Пакажыце прыклады мутацыйнай формы зменлівасці:

паліплоідныя формы жыта, атрыманыя з дыплоіднай
у двух чорных трусоў (АА) з’явілася белае трусяня (аа)
у чалавека адно вока мае кары колер, а другое – блакітны
нараджэнне тыграняці-альбіноса ў нармальна афарбаваных гомазіготных бацькоўскіх асобін

9.У расліны хрызантэмы вядомы паліплоідныя расліны з храмасомнымі наборамі 18, 36, 54, 72, 90. Вызначыце гаплоідны лік храмасом у гаметах дыплоіднай расліны хрызантэмы.
Адказ:

Правільны адказ: 9

10.Для бацькоўскай асобіны характэрны набор храмасом AABBCCDDEE. У выніку мутагенезу атрыманы мутанты (а - е): a) AAAABBBBCCCCDDDDEEEE; б) AACCDDEE; в) AABBCCDDE; г) AABBCDDEE; д) AABBBCCDDEE e) AABBCCDDDEE.
З іх выберыце: I – паліплоіды; II – нулісомікі; III – трысомікі: